Рэспубліканскі конкурс турысцкіх відэаролікаў "Падарожнічай разам з намі!"

З мэтай папулярызацыі турысцкай дзейнасці Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства аб'яўляе РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС ТУРЫСЦКІХ ВІДЭАРОЛІКАЎ «ПАДАРОЖАЙ РАЗАМ З НАМІ!».

На конкурс прадастаўляюцца відэаролікі аб шматдзённых турысцкіх паходах, відэаролікі аб дзіцяча-юнацкіх спаборніцтвах па відах: спорту турызм спартыўны (турысцка-прыкладное мнагабор'е), арыентаванне спартыўнае, скалалажанне спартыўнае.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы і іх бацькі, педагогі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кожны ўдзельнік (аўтар відэароліка) можа прадставіць на конкурс не больш за адзін відэаролік у наступных намінацыях:

"Пешаходныя паходы педагогаў";

"Горныя паходы педагогаў";

"Водныя паходы педагогаў";

"Веласіпедныя паходы педагогаў";

"Пешаходныя паходы з навучэнцамі";

"Горныя паходы з навучэнцамі";

"Водныя паходы з навучэнцамі";

"Веласіпедныя паходы з навучэнцамі";

"Сямейныя паходы";

«Спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагаборстве»;

«Спаборніцтвы па арыентаванні спартовым»;

«Спаборніцтвы па скалалажанні спартовым».

Відэаролік працягласцю не больш за 5 хвілін павінен змяшчаць звесткі аб адным канкрэтным шматдзённым паходзе, або аб адных канкрэтных афіцыйных спартыўных спаборніцтвах, якія адбыліся ў 2022 годзе.

Прыём відэаролікаў будзе ажыццяўляцца з 1 сакавіка па 3 кастрычніка 2022 года праз Google-форму:  https://forms.gle/L1zBrW4L6eH9VsMJ9

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 17 3771597 - аддзел турызму і спартыўнага арыентавання.

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: