Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў

З 11 па 19 чэрвеня 2019 года Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства аб'яднаў юных краязнаўцаў розных рэгіёнаў краіны ў рамках рэспубліканскага злёту. Злёт юных краязнаўцаў традыцыйна праводзіцца штогод у перыяд летніх канікулаў, а ў Год малой радзімы гэта асабліва актуальна. Удзельнікамі сёлетняга злёту сталі 72 вучнёў – пераможцаў, прызёраў, актыўных удзельнікаў рэспубліканскіх краязнаўчых праектаў, конкурсаў, акцый.

На злёце дэлегацыю Брэсцкай вобласці прадстаўлялі вучні са сярэдняй школы № 3 і № 9 г. Кобрына, Акцябрскага і Павіццеўскага дзіцячага сада — сярэдніх школ Кобрынскага раёна, дэлегацыю Віцебскай вобласці – вучні Крулеўшчынскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна, Гродзенскай – вучэнцы сярэдніх школ №1. п. Карэлічы і № 8 г. Ліды, гімназіі № 1 г. Астраўца, Астрынскай сярэдняй школы імя Э. С. Пашкевіч (Цёткі) Шчучынскага раёна, дэлегацыю Магілёўскай – вучэнцы гімназіі г. Асіповічы, сярэдніх школ № 4 і № 2 г. Асіповічы, Ліпеньскай, Вязьеўскай, Ялізаўскай сярэдніх школ Асіповіцкага раёна, і дэлегацыю Мінскай вобласці – вучэнцы Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея, Скірмантаўскага навучабна-педагагічнага комплексу яслі-сад базавай школы, гімназіі № 1 і сярэдняй школы № 2 г. Дзяржынска г. Фаніпаля.

На працягу дзевяці дзён для вучэнцаў падрыхтавана цікавая праграма, насычаная конкурсамі, экскурсіямі і вандроўкамі, сустрэчамі і новымі знаёмствамі.

Дзякуючы конкурсу “Візітоўка каманды” ўдзельнікі злёту прадставілі адметнасці сваіх рэгіёнаў, матэрыяльную і духоўную спадчыну малой радзімы.
Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў — гэта і абмен вопытам, вынікамі краязнаўчых даследаванняў падчас краязнаўчай канферэнцыі "Таямніцы малой радзімы" і конкурсу "Абрады і звычаі малой радзімы". Праверыць свае краязнаўчыя веды вучні змаглі дзякуючы краязнаўчаму квесту “Ад гульні да пазнання краю”, а прайсьціся сцяжынкамі малой радзімы юныя краязнаўцы змаглі дзякуючы конкурсу на лепшую разпрацоўку краязнаўчай экскурсіі “Мясціны майго дзяцінства”.

Удзельнікам злёту была прапанавана культурна-пазнавальная і спартыўная праграма: экскурсія па горадзе Мінску, наведванне комплексу "Храм-Помнік у гонар Усіх Святых", музея Бібліі, алімпійскага музея адбыліся творчыя сустрэчы з беларускімі гуртамі “Рэха” і Кацярынай Ваданосавай, спартыўнае арыентаванне, вяроўкавы гарадок “Ліяны”, дыскатэкі і проста песні пад гітару.
Такім чынам, рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў дазволіў яго ўдзельнікам падзяліцца краязнаўчымі набыткамі, дакрануцца да гісторыка-культурнай спадчыны сталіцы праз экскурсіі, вандроўкі, творчыя сустрэчы, папоўніць краязнаўчую скарбонку новымі ведамі, атрымаць станоўчыя і яркія ўражанні.

За інфармацыяй аб мерапрыемствах злёту можна сачыць на сайце Цэнтра rcek.by і ў групе ў ВК

Фотахроніка злёту па спасылцы

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: