Рэспубліканскі праект "Чарнобыль: скрозь прызму дзесяцігоддзяў"

З мэтай далейшага ўдасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні з красавіка 2020 года па красавік 2021 года праводзяцца мерапрыемствы рэспубліканскага праекта "Чарнобыль: скрозь прызму дзесяцігоддзяў".

Арганізатарамі мерапрыемстваў рэспубліканскага праекта з'яўляюцца:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".

У рамках рэспубліканскага праекта ва ўстановах адукацыі запланавана правядзенне:
– рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных справаў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»
- рэспубліканскага конкурсу "Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць".

Рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць...» праводзіцца ва ўстановах адукацыі з 20 па 29 красавіка ў 2020 г. і ў 2021 г. У рамках дэкады ва ўстановах адукацыі рэкамендуецца арганізаваць правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных захаванню памяці аб Чарнобыльскай трагедыі.

Рэспубліканскі конкурс "Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць" праводзіцца з красавіка 2020 года па красавік 2021 года.
Конкурс будзе праходзіць па дзвюх намінацыях.

У намінацыі «Лёсы, абвеяныя Чарнобыльскім вятрам» прадстаўляюцца даследчыя работы, якія раскрываюць лёсы ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай трагедыі і грамадзян, якія ўнеслі значны ўклад у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
У намінацыі "Моладзь за творчасць, ініцыятыву, развіццё" прадстаўляюцца творчыя праекты, з дапамогай якіх навучэнцы могуць выказаць сваё ўласнае бачанне наступстваў чарнобыльскай катастрофы і перспектыў адраджэння і развіцця рэгіёнаў, якія пацярпелі ў выніку аварыі на ЧАЭС, а таксама прапагандуюць беражлівыя адносіны да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны.

Удзельнікі конкурсу могуць падрыхтаваць творчыя праекты па наступных напрамках:
– наглядная прадукцыя (плакаты, улёткі, памяткі і інш.);
- відэаролік;
- сацыяльная акцыя.

УМОВЫ правядзення мерапрыемстваў праекта

Анкета-апытальнік для выкарыстання ў працы

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8017 3200633 (аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства).

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: