Рэспубліканскі злёт пошукавых атрадаў (клубаў) «Мы – спадкаемцы Перамогі»

З 30 чэрвеня па 08 ліпеня 2019 года на базе ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" праведзены рэспубліканскі злёт пошукавых атрадаў (клубаў) "Мы - спадчыннікі Перамогі".
Рэспубліканскі злёт арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і праводзіцца ў рамках рэалізацыі Плана падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікамі рэспубліканскага злёту сталі 72 навучэнцы – актывісты пошукавага руху ўстаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
01 ліпеня 2019 года на мемарыяльным комплексе "Алея герояў 120-й дывізіі" быў дадзены старт рэспубліканскаму злёту. Ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь удзельнікаў рэспубліканскага злёту прывітаў Аляксандр Мікалаевіч Мацюшонак, начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся Сяргей Мікалаевіч Варановіч, начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Прышчэпны Рыгор Васільевіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
У даніну памяці аб абаронцах нашай краіны і тых, хто загінуў на франтах у гады Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікамі рэспубліканскага злёту былі ўскладзены кветкі да мемарыяльнага комплексу.

У рамках злёту адбыўся шэраг конкурсных мерапрыемстваў, а таксама спартыўная, экскурсійна-адукацыйныя і культурна-пазнавальныя праграмы. Удзельнікі злёту наведалі Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь, кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 50-ю змешаную авіяцыйную базу Ваенна-Паветраных Сіл Рэспублікі Беларусь, мемарыяльны комплекс "Трасцянец", музей "Лошыцкая сядзіба", цырк, тэатр і іншыя гісторыка-культурныя аб'екты г. Мінска. Яркім мерапрыемствам злёту стала творчая сустрэча ўдзельнікаў з гуртом "Рэха".

На ўрачыстай цырымоніі закрыцця рэспубліканскага злёту 08 ліпеня, па выніках конкурснай праграмы, пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. У агульнакамандным заліку рэспубліканскага злёту ўзнагароджваюцца:
  • Дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Мінскай вобласці (ДУА "Гімназія № 1 г. Любані"), кіраўнікі: Папова Вольга Анатольеўна і Пажарыцкая Вераніка Сяргееўна.
  • Дыпломам II ступені каманда Магілёўскай вобласці (ДУА "Кадзінская сярэдняя школа", ДУА "Раманавіцкая сярэдняя школа", ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва"), кіраўнікі: Войтава Ірына Цімафееўна і Макаеў Андрэй Алегавіч.
  • Дыпломам III ступені каманда Брэсцкай вобласці (ДУА "Сярэдняя школа № 22 г. Брэста"), кіраўнікі: Муха Наталля Барысаўна і Прылепа Алена Уладзіміраўна.
  •  
  1. У конкурсе "Візітоўка каманды" ўзнагароджваюцца:
  • Дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Мінскай вобласці (ДУА "Гімназія № 1 г. Любані"), кіраўнікі: Папова Вольга Анатольеўна і Пажарыцкая Вераніка Сяргееўна;
  • Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Віцебскай вобласці (ДУА "Яслі-сад - сярэдняя школа № 15 г. Полацка" і ДУА "Сярэдняя школа № 16 г. Полацка"), кіраўнікі: Катлярова Марына Пятроўна і Жураўлёва Кацярына Вячаславаўна; каманда Магілёўскай вобласці (ДУА "Кадзінская сярэдняя школа", ДУА "Раманавіцкая сярэдняя школа", ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва"), кіраўнікі: Войтава Ірына Цімафееўна і Макаеў Андрэй Алегавіч.
  • Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Гродзенскай вобласці (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны»), кіраўнікі: Станкевіч Святлана Іосіфаўна і Барысевіч Інэса Генрыхаўна.
  •  
  1. У конкурсе-прэзентацыі «Перамогу шануем, герояў памятаем» узнагароджваюцца:
  • Дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Мінскай вобласці (ДУА "Гімназія № 1 г. Любані"), кіраўнікі: Папова Вольга Анатольеўна і Пажарыцкая Вераніка Сяргееўна.
  • Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Брэсцкай вобласці (ДУА "Сярэдняя школа № 22 г. Брэста"), кіраўнікі: Муха Наталля Барысаўна і Прылепа Алена Уладзіміраўна.
  • Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Віцебскай вобласці (ДУА "Яслі-сад - сярэдняя школа № 15 г. Полацка" і ДУА "Сярэдняя школа № 16 г. Полацка"), кіраўнікі: Катлярова Марына Пятроўна і Жураўлёва Кацярына Вячаславаўна.
  •  
  1. У конкурсе-віктарыне “Старонкі ваеннай гісторыі” ўзнагароджваюцца:
  • Дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Мінскай вобласці (ДУА "Гімназія № 1 г. Любані"), кіраўнікі: Папова Вольга Анатольеўна і Пажарыцкая Вераніка Сяргееўна.
  • Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Магілёўскай вобласці (ДУА "Кадзінская сярэдняя школа", ДУА "Раманавіцкая сярэдняя школа", ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва"), кіраўнікі: Войтава Ірына Цімафееўна і Макаеў Андрэй Алегавіч.
  • Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Брэсцкай вобласці (ДУА "Сярэдняя школа № 22 г. Брэста"), кіраўнікі: Муха Наталля Барысаўна і Прылепа Алена Уладзіміраўна.
  •  
  1. У конкурсе на лепшую эмблему пошукавага руху ўзнагароджваюцца:
  • Дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Віцебскай вобласці (ДУА "Яслі-сад - сярэдняя школа № 15 г. Полацка" і ДУА "Сярэдняя школа № 16 г. Полацка"), кіраўнікі: Катлярова Марына Пятроўна і Жураўлёва Кацярына Вячаславаўна;
  • Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Гродзенскай вобласці (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны»), кіраўнікі: Станкевіч Святлана Іосіфаўна і Барысевіч Інэса Генрыхаўна; каманда Магілёўскай вобласці (ДУА "Кадзінская сярэдняя школа", ДУА "Раманавіцкая сярэдняя школа", ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва"), кіраўнікі: Войтава Ірына Цімафееўна і Макаеў Андрэй Алегавіч; каманда Брэсцкай вобласці (ДУА "Сярэдняя школа № 22 г. Брэста"), кіраўнікі: Муха Наталля Барысаўна і Прылепа Алена Уладзіміраўна; каманда Мінскай вобласці (ДУА "Гімназія № 1 г. Любані"), кіраўнікі: Папова Вольга Анатольеўна і Пажарыцкая Вераніка Сяргееўна.
  • Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Гомельскай вобласці (ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Мазыра", ДУА "Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра"), кіраўнікі: Занкевіч Ірына Анатольеўна і Вяргей Вераніка Пятроўна.
  •  
  1. У конкурсе патрыятычных твораў “Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем” узнагароджваюцца:
  • Дыпломамі І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Брэсцкай вобласці (ДУА "Сярэдняя школа № 22 г. Брэста"), кіраўнікі: Муха Наталля Барысаўна і Прылепа Алена Уладзіміраўна; Кавалеўская Ганна, навучэнка ДУА "Гімназія № 1 г. Любані" Мінскай вобласці.
  • Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Віцебскай вобласці (ДУА "Яслі-сад - сярэдняя школа № 15 г. Полацка" і ДУА "Сярэдняя школа № 16 г. Полацка"), кіраўнікі: Катлярова Марына Пятроўна і Жураўлёва Кацярына Вячаславаўна; каманда Магілёўскай вобласці (ДУА "Кадзінская сярэдняя школа", ДУА "Раманавіцкая сярэдняя школа", ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва"), кіраўнікі: Войтава Ірына Цімафееўна і Макаеў Андрэй Алегавіч; Стасюк Марыян, навучэнец ДУА "Гімназія № 1 г. Любані" Мінскай вобласці; Філіпава Каліна, навучэнка ДУА "Сярэдняя школа № 16 г. Полацка" Віцебскай вобласці.
  • Дыпломамі ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Гродзенскай вобласці (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны»), кіраўнікі: Станкевіч Святлана Іосіфаўна і Барысевіч Інэса Генрыхаўна; каманда Мінскай вобласці (ДУА "Гімназія № 1 г. Любані"), кіраўнікі: Папова Вольга Анатольеўна і Пажарыцкая Вераніка Сяргееўна; Рымская Анастасія, навучэнка ДУА "Раманавіцкая сярэдняя школа" Магілёўскай вобласці; творчы калектыў ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Мазыра" Гомельскай вобласці.
  •  
  1. У спаборніцтвах па арыентаванні спартыўным у агульнакамандным заліку і асабістым заліку сярод дзяўчат і юнакоў узнагароджваюцца:
  • Дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Мінскай вобласці (ДУА "Гімназія № 1 г. Любані"), кіраўнікі: Папова Вольга Анатольеўна і Пажарыцкая Вераніка Сяргееўна; Шулькевіч Анастасія, навучэнка ДУА "Гімназія № 1 г. Любані" Мінскай вобласці; Яфіменка Аляксандр, навучэнец ДУА "Кадзінская сярэдняя школа" Магілёўскай вобласці.
  • Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Магілёўскай вобласці (ДУА "Кадзінская сярэдняя школа", ДУА "Раманавіцкая сярэдняя школа", ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва"), кіраўнікі: Войтава Ірына Цімафееўна і Макаеў Андрэй Алегавіч; Спецыян Крысціна, навучэнка ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны"; Акачук Ілля, навучэнец ДУА "Сярэдняя школа № 22 г. Брэста".
  • Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: каманда Гродзенскай вобласці (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны»), кіраўнікі: Станкевіч Святлана Іосіфаўна і Барысевіч Інэса Генрыхаўна; Рымская Анастасія, навучэнка ДУА "Раманавіцкая сярэдняя школа" Магілёўскай вобласці; Дастанко Макар, навучэнец ДУА "Гімназія № 1 г. Любані" Мінскай вобласці.
  •  
  1. У канферэнцыі "Нам гэты свет завешчана берагчы" ўзнагароджваюцца:
  • Дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: Пархімовіч Віталіна, навучэнка ДУА "Гімназія № 1 г. Любані" Мінскай вобласці, кіраўнік Папова Вольга Анатольеўна.
  • Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: Крукаўская Аляксандра, навучэнка ДУА "Кадзінская сярэдняя школа" Магілёўскай вобласці, кіраўнік Войтава Ірына Цімафееўна; Спецыян Крысціна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны», кіраўнік Барысевіч Інэса Генрыхаўна.
  • Дыпломамі ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: Усціновіч Арсень, навучэнец ДУА "Гімназія № 1 г. Любані" Мінскай вобласці, кіраўнік Папова Вольга Анатольеўна; Прусакоў Вячаслаў, навучэнец ДУА "Яслі-сад - сярэдняя школа № 15 г. Полацка" Віцебскай вобласці, кіраўнік Жураўлёва Кацярына Вячаславаўна.

 

НАВІНЫ 01.07.2019
КРАІНА 06.07.2019

Фотаальбом - у групе ВК

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: