Рэспубліканскі злёт пошукавых атрадаў

У перыяд з 06 па 10 ліпеня 2020 года Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства праводзіцца рэспубліканскі злёт пошукавых атрадаў. Злёт арганізаваны ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі "Вялікай Перамозе - 75!" з мэтай фарміравання ў вучняў грамадзянскіх і патрыятычных якасцей праз іх уключэнне ў пошукавую і даследчую дзейнасць.

Удзельнікамі рэспубліканскага злёту стануць 35 навучэнцаў - актывісты пошукавага руху, члены саветаў музеяў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе злёт пройдзе ў незвычайным анлайн фармаце і дасць магчымасць пазнаёміцца з арганізацыяй пошукавай і даследчай работы ва ўстановах адукацыі не толькі яе ўдзельнікам, але і тым, хто толькі пачынае займацца гэтым напрамкам работы.

У рамках праграмы злёту запланаваны лекцыйныя і практычныя заняткі, конкурсы - прэзентацыі вопыту работы пошукавых атрадаў, "Візітоўка каманды", канферэнцыя навучэнцаў, віктарыны.

Калі вам цікавая тэматыка Вялікай Айчыннай вайны, як арганізаваць работу з пошукавымі інфармацыйнымі сістэмамі, скласці экскурсійны маршрут, пазнаёміцца з напрамкамі дзейнасці пошукавых атрадаў, а таксама праверыць сябе і пашырыць свае веды па гісторыі нашай краіны, тады мы запрашаем вас далучыцца да нас!

Для гэтага вам неабходна ўвайсці ў праграму канферэнцыі Zoom і для падключэння ўвесці ідэнтыфікатар персанальнай канферэнцыі 531 988 0450, пароль 6hBSc6, назву - Рэспубліканскі злёт пошукавых атрадаў.

Інфармацыя для падрыхтоўкі да рэспубліканскага злёту

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: