Рэспубліканскі злёт юных геолагаў

19 ліпеня 2019 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця і ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў I рэспубліканскага злёту юных геолагаў.

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў беражлівых і паважлівых адносін да прыроднай спадчыны роднага краю і развіцця геалагічнага руху сярод дзяцей і навучэнскай моладзі ў перыяд з 11 па 19 ліпеня б.г. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на базе ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" праведзены I рэспубліканскі злёт юных геолагаў.

Удзельнікамі рэспубліканскага злёту сталі 36 навучэнцаў, якія наведваюць аб'яднанні па інтарэсах геалагічнай накіраванасці, актыўныя ўдзельнікі геалагічных конкурсаў і алімпіяд з рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і г. Мінска.

У рамках праграмы рэспубліканскага злёту адбыліся конкурсы "Візітоўка каманды", "Геалогія і мы", геалагічныя спаборніцтвы "Палеанталогія", "Мінералогія і петраграфія", "Геалагічны разрэз", "Тэарэтычныя асновы геалогіі", лекцыйныя і практычныя заняткі на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта , а таксама профільныя экскурсіі, знаёмства з гісторыка-культурнымі славутасцямі г. Мінска і яго рэгіёна.

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага злёту ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама памятнымі сувенірамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У агульнакамандным заліку дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана каманда г. Мінска (кіраўнік Гвозд Жанна Яўгенаўна);

дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – каманда Магілёўскай вобласці (Поджыгераў Дзмітрый Уладзіміравіч);

дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь - каманда Гомельскай вобласці (Давыдаўская Зінаіда Мікалаеўна).

Пераможцы рэспубліканскага злёту - каманда ДУА "Сярэдняя школа № 53 г. Мінска" ў ліпені 2019 года прыме ўдзел у XII Усерасійскай адкрытай алімпіядзе юных геолагаў у Новасібірску.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: