Рэспубліканскі спартыўна-масавы фестываль для працуючай моладзі "АЛІМПІЯ"

З 19 па 21 жніўня 2022 года паблізу п. Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці адбудзецца правядзенне Рэспубліканскага спартыўна-масавага фестывалю для працуючай моладзі "Алімпія" пад агульным слоганам "БРСМ: 20 гадоў РАЗАМ!".

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай павышэння ідэалагічнай, прававой і дзелавой культуры моладзі, прапаганды сацыяльных каштоўнасцей здаровага ладу жыцця, прыцягнення моладзі да актыўнага адпачынку і рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Удзельнікам мерапрыемства з`яўляецца каманда Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Праграмай мерапрыемства прадугледжана правядзенне конкурсных іспытаў "Алімпія: РАЗАМ за спорт!": камандныя і індывідуальныя спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, перацягванні каната, тэхніцы пешаходнага турызму, сплаве на байдарках, узяцце горада, а таксама дваровыя і настольныя гульні; "Алімпія: РАЗАМ за творчасць!": конкурс візітных картак каманд-удзельніц, конкурс на лепшую аўтарскую песню, прысвечаную 20-годдзю БРСМ, конкурс бівуакаў і прыгатавання страў, вячэрняя творчая праграма, а таксама творчыя майстар-класы і інш.; "Алімпія: РАЗАМ за інтэлект!": адкрыты дыялог
"БРСМ: 20 гадоў РАЗАМ!", інтэлектуальны турнір, а таксама інтэрактыўныя і адукацыйныя тэматычныя пляцоўкі, трэнінгі і майстар-класы, сустрэчы з лідэрамі і экспертамі краіны.

Адкрыццё адбудзецца 19 жніўня 2022 г. у 16.00. Закрыццё - 20 жніўня 2022 года ў 20.00.

Праграма правядзення спартыўна-масавага фестывалю для працуючай моладзі «Алімпія» «БРСМ: 20 год РАЗАМ!

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: