Рэспубліканскі турысцкі злёт студэнтаў Рэспубліканскай універсіяды – 2022

У перыяд з 15 па 17 верасня 2022 года ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці (в. Жорнаўка) адбудзецца Рэспубліканскі турысцкі злёт студэнтаў Рэспубліканскай універсіяды - 2022.

У Злёце прымуць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь дзённай і завочнай формы навучання. Колькасць удзельнікаў турысцкага злёту - каля 300 чалавек.

Злёт праводзіцца з мэтай фарміравання ў студэнцкай моладзі спартыўна-турысцкіх навыкаў, актывізацыі турысцкай, спартыўна-аздараўленчай і культурна-масавай дзейнасці.

Арганізатарам правядзення Злёту з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Непасрэдную падрыхтоўку і правядзенне Злёту ажыццяўляе ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".

Праграма Злёту ўключае спартыўную і конкурсную праграмы. У спартыўную праграму ўваходзяць спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні, турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага, воднага, веласіпеднага турызму. Конкурсная праграма злёту складаецца з конкурсаў "Спяёмце сябры", "Прадстаўленне каманд", на лепшую газету "Будні злёту", "Турысцкія навыкі і побыт".

Урачыстае адкрыццё адбудзецца на паляне злёту 15 верасня 2022 г. у 15.00 на паляне Злёту.

Падвядзенне вынікаў, узнагароджанне і закрыццё злёту плануецца 17 верасня 2022 года ў 13.00.

Уточняющую информацию можно получить у заместителя директора по учебно-методической работе Республиканского центра экологии и краеведения Жур Лидии Андреевны (8 017 3562853, моб. 8 029 3334916), заведующего отделом туризма и спортивного ориентирования Голубевой Марии Леонидовны (тел. 8 017 3771597, моб. 8 029 629 53 29).

Праграма Рэспубліканскага турысцкага злёту студэнтаў Рэспубліканскай універсіяды - 2022.

Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага турысцкага злёту студэнтаў Рэспубліканскай універсіяды - 2022.

Схема проезда на Республиканский туристский слет студентов Республиканской универсиады – 2022.

Техническая информация (спортивная программа)

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: