Рэспубліканскае экалагічнае мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся"

Праходзіць рэгістрацыя ўдзельнікаў Рэспубліканскага экалагічнага мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся", які арганізуецца Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства ў партнёрстве з унітарным прадпрыемствам «Кока-Кола Беврыджыз Беларусь».

Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі моладзі да сучаснай экалагічнай сітуацыі ў раёнах і гарадах Рэспублікі Беларусь і на прадухіленне траплення адходаў, прыдатных для перапрацоўкі, у навакольнае асяроддзе.

Запланаваная дата правядзення Экалагічнага мерапрыемства - 26 верасня б.г.

Удзельнікамі Экалагічнага мерапрыемства могуць стаць каманды навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Экалагічнае мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Умовы правядзення Рэспубліканскага экалагічнага мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся"

Даведачна. У 2019 годзе больш за 300 удзельнікаў Экалагічнага мерапрыемства сабралі каля 3 тон смецця ў 9 гарадах Беларусі.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: