Рэспубліканскае экалагічнае мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся"

Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства сумесна з унітарным прадпрыемствам "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь" пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, арганізуецца і праводзіцца Рэспубліканскае экалагічнае мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся".

Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі моладзі да сучаснай экалагічнай сітуацыі ў гарадах і раёнах Рэспублікі Беларусь, выхаванне беражлівых адносін да прыроды і на прадухіленне траплення адходаў, прыдатных для перапрацоўкі, у навакольнае асяроддзе.

Перыяд правядзення Экалагічнага мерапрыемства з 26 верасня 2022 года да 09 кастрычніка 2022 года ўключна з 10.00 да 17.00, выключаючы нядзелю.

Удзельнікамі могуць стаць каманды навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Падвядзенне вынікаў Экалагічнага мерапрыемства адбудзецца да 21 кастрычніка 2022 года.

Пераможцы і прызёры Экалагічнага мерапрыемства атрымаюць сувенірную прадукцыю ад унітарнага прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь", таксама дадаткова унітарным прадпрыемствам "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь" будзе вызначаны спецыяльны прыз.

Умовы правядзення рэспубліканскага экалагічнага мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся".

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: