Рэспубліканскае экалагічнае мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся"

5 кастрычніка 2019 года Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства будзе арганізавана рэспубліканскае экалагічнае мерапрыемства "Мы клапоцімся". Акцыя па зборы смецця пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны, у ёй прымуць удзел установы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, партнёрам выступае унітарнае прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь".
Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі моладзі да сучаснай экалагічнай сітуацыі ў раёнах і гарадах Рэспублікі Беларусь і на прадухіленне траплення адходаў, прыдатных для перапрацоўкі, у навакольнае асяроддзе.
Каб прыняць удзел у акцыі, студэнтам неабходна сабраць каманду, самастойна вызначыць тэрыторыю, забруджаную адходамі, арганізаваць работу па раздзельным зборы і вывазе смецця. Усе заяўленыя каманды будуць спаборнічаць паміж сабой па колькасці сабраных адходаў пластыка і плёнкі. Пасля завяршэння ўборкі ўдзельнікі прадставяць справаздачу па выніках працы, а таксама размесцяць фатаграфіі сабранага смецця ў сацыяльных сетках. Пераможцы атрымаюць падарункі ад партнёраў экалагічнага мерапрыемства.


УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

ЗАЯЎКА

СПРАВАЗДАЧА


Для прадстаўнікоў каманд 27 верасня 2019 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбыўся адукацыйны семінар-нарада па пытаннях раздзельнага збору адходаў.
У семінары-нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, эксперты ў галіне экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, студэнты навучальных устаноў з розных рэгіёнаў краіны, усяго больш за 50 чалавек.

У ходзе семінара адбылося абмеркаванне ўмоў і правілаў удзелу ў экалагічным мерапрыемстве "Мы клапоцімся", былі агучаны актуальныя праблемы экалагічнай сітуацыі ў свеце і ў Беларусі, закрануты пытанні скарачэння спажывання адходаў, якія цяжка раскладаюцца, і адмовы ад пластыка. Сярод тэм, якія абмяркоўваліся, важнымі былі пытанні другаснай перапрацоўкі адходаў, новыя падыходы да раздзельнага збору і ўтылізацыі, перспектыўныя напрамкі ў галіне прымянення біятэхналагічных метадаў па абароне навакольнага асяроддзя.

Для ўдзельнікаў семінара была арганізавана экскурсійна-адукацыйная праграма па эколага-біялагічным комплексе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, а таксама экскурсія на унітарнае прадпрыемства "Кока-Кола Беврыджыз Беларусь".

ФОТА

ПРАГРАМА СЕМІНАР-НАРАДЫ 27.09.19

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: