Рэспубліканскае метадычнае аб'яднанне арганізатараў музейнай справы

26 траўня 2020 года у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбылося чарговае пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага аб'яднання арганізатараў музейнай справы.

Паседжанне праходзіла ў анлайн рэжыме (у праграме канферэнцыі Zoom) у форме прэзентацыйнай пляцоўкі.

У рабоце аб'яднання прынялі ўдзел 25 педагагічных работнікаў з усіх рэгіёнаў краіны - удзельнікі метадычнага аб'яднання, іншыя зацікаўленыя педагогі ўстаноў адукацыі.

Тэма цяперашняга пасяджэння "Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў дзейнасці музеяў устаноў адукацыі ваенна-гістарычнага профілю" працягнула цыкл тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце.

Ва ўстановах адукацыі краіны функцыянуе 1472 музеі, 226 музеяў - ваенна-гістарычнага профілю. Саветамі музеяў праводзіцца вялізная работа па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі іх рэгіёна. Планамерна на базе музеяў арганізуюцца тэматычныя мерапрыемствы, у т.л. з прымяненнем інтэрактыўных тэхналогій, накіраваныя на фарміраванне ў навучэнцаў патрыятычных якасцей на прыкладах мужнасці і подзвігу суайчыннікаў у гады вайны.

У ходзе пасяджэння былі прадстаўлены: вопыт пошукавай работы саветаў музеяў устаноў адукацыі, інтэрактыўныя тэхналогіі па прыцягненню навучэнцаў музейнай і пошукавай работы, формы супрацоўніцтва з рэгіянальнымі і міжнароднымі грамадскімі аб'яднаннямі, прэзентаваны рэгіянальныя музейныя праекты і інш.

МАТЭРЫЯЛЫ ВЫСТУПЛЕННЯЎ УДЗЕЛЬНІКАЎ МЕТАДЫЧНАГА АБ'ЯДНАННЯ

Вопыт работы па пошуку воінскіх пахаванняў мірных жыхароў, партызан і салдат. Папаўненне фондаў школьнага музея
Чайка Васіль Васільевіч, кіраўнік музея ДУА "Сярэдняя школа № 2 г.Нароўлі" Гомельскай вобласці

Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў рабоце народнага музея ДУА "Лагішынская сярэдняя школа" Пінскага раёна
Юшкевіч Святлана Іванаўна, настаўнік гісторыі ДУА "Лагішынская сярэдняя школа" Пінскага раёна Брэсцкай вобласці

Выкарыстанне тэхналогіі музейнай камунікацыі ў захаванні гістарычнай памяці аб вайне 1941-1945 гг. 
Янушкевіч Наталля Віктараўна, кіраўнік музея баявой славы ДУА "Сярэдняя школа № 83 г. Мінска імя Г.К.Жукава"

Рэалізацыя абласных музейных праектаў як спосаб захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне
Сызранцава Наталля Тадэвушаўна, намеснік дырэктара ДУА "Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства"

З вопыту пошукавай работы народнага музея баявой славы Віцебскай Чырванасцяжнай Ордэна Суворава 251-й стралковай дывізіі.
Бурдо Анатоль Аляксеевіч, кіраўнік музея УА "Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж"

Пошукавая работа ваенна-гістарычнага музея Гімназіі г.Быхава
Маржэрына Валянціна Міхайлаўна, настаўнік грамадазнаўства ДУА «Гімназія г.Быхава» Магілёўскай вобласці

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: