Спаборніцтвы асабіста-камандныя ў выглядзе «боўлдэрынгу» па відзе спорту «Скалалажанне спартовае»

З 14 па 16 лютага 2020 года на скаладроме ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" адбыліся спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні ў выглядзе «боўлдэрынгу» Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі.

Рэспубліканскія спаборніцтвы праводзіліся як асабіста-камандныя ў трох узроставых групах: юніёры і юніёркі 2001-2002 г.н.; юнакі і дзяўчаты 2003-2004 г.н.; юнакі і дзяўчаты 2005-2006 г.н. Агульная колькасць удзельнікаў склала больш за 150 чалавек з усіх абласцей і г. Мінска.

У спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда Рэспубліканскага цэнтра і заваявала 3 камандныя (1,2,3 месцы ў кожнай узроставай групе) і 5 асабістых прызавых месцаў:

Іванова Віталя - 1 месца

Нікіфаравец Юлія - 1 месца

Беражны Цімафей - 1 месца

Станкоў Глеб - 3 месца

Ярмохіна Ганна - 3 месца.

Хочацца выказаць падзяку галоўнай судзейскай калегіі на чале з Малыжанковай Ларысай Аляксандраўнай, а таксама пастаноўшчыкам дыстанцый - Антону Батоўкіну, Андрэю Нікіфараўцу і Паўлу Яцыну, якія ў сціслыя тэрміны падрыхтавалі маршруты для спаборніцтваў!

Дзякуй спонсару Alppaer.by!

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

ВЫНІКНЫЯ ПРАТАКОЛЫ

УМОВЫ да палажэння аб правядзенні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі (Скалалажанне спартыўнае)

ПРЭС-РЭЛІЗ. ПРАГРАМА

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: