Спаборніцтвы па скалалажанні спартыўным у выглядзе «боўлдэрынг»

10-12 сакавіка 2022 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (г. Мінск, вул. Лук'яновіча, 18) адбыліся спаборніцтвы па скалалажанні спартыўным у выглядзе «боўлдэрынг» Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі.

У камандным заліку пераможцамі і прызёрамі прызнаны:

у групе юніёраў і юніёрак 2003-2004 г.н.:

1 месца - каманда Брэсцкай вобласці;

2 месца - каманда г.Мінска;

3 месца - каманда Магілёўскай вобласці;

у групе юнакоў і дзяўчат 2005-2006 г.н.:

1 месца - каманда Мінскай вобласці;

2 месца - каманда г.Мінска;

3 месца - каманда Гомельскай вобласці;

у групе юнакоў і дзяўчат 2007-2008 г.н.

1 месца - каманда Гомельскай вобласці;

1 месца - каманда Магілёўскай вобласці;

3 месца - каманда г.Мінска.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў! 

Выказваем падзяку Галоўнай судзейскай калегіі спаборніцтваў на чале з галоўным суддзёй Малыжанковай Ларысай Аляксандраўнай, пастаноўшчыкам трас спаборніцтваў, якія з году ў год прыкладаюць вялікія намаганні, каб зрабіць рэспубліканскія спаборніцтвы асаблівымі і запамінальнымі.

Поспехаў юным спартсменам, а паважаным педагогам новых творчых вяршыняў і таленавітых вучняў.

Да сустрэчы на наступных спаборніцтвах, якія адбудуцца ўжо зусім хутка - 18-20 сакавіка.

Фотаальбом спаборніцтваў 10-12.03.2022

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: