Звесткі аб навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў

Установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" просіць прадаставіць інфармацыю аб дзеючых аб'яднаннях па інтарэсах, факультатыўных і індывідуальных занятках, у рамках якіх вядзецца навукова-даследчая дзейнасць, па ўстаноўленай форме, размешчанай па спасылцы:  https://forms.gle/KeWtBZzNgZePRfnw7

Цяпер фарміруецца адзіная база даных навукова-даследчай дзейнасці вучняў Беларусі, якая дасць магчымасць:

– стварыць адзіную сетку дзеючых аб'яднанняў;

– узмацніць узаемадзеянне педагогаў і навучэнцаў Беларусі ў галіне навукова-даследчай дзейнасці.

Па кожным аб'яднанні, у рамках якога вядзецца навукова-даследчая дзейнасць, неабходна запоўніць асобную форму. Пры занясенні змен у дзейнасць ці структуру аб'яднання форму можна будзе карэктаваць.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8(017)231-95-71 (Сідарэнка Алена Віктараўна, загадчык аддзела навукова-даследчай і праектнай дзейнасці).


Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: