Турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы 2021

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 23 ліпеня 2007 года нумар 22 "Аб мерапрыемствах Саюзнай дзяржавы ў сферы адукацыі" і Палажэннем аб правядзенні мерапрыемства "Турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы", зацверджанага пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 16 чэрвеня 2017 года нумар 28 , Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі штогод праводзяць мерапрыемства "Турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы".

Мэтай правядзення Злёту з'яўляецца ўмацаванне дружбы паміж юнымі турыстамі Беларусі і Расіі, далучэнне дзяцей да здаровага ладу жыцця сродкамі турызму, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, вывучэнне, абагульненне і прапаганда перадавога вопыту арганізацыі турысцка-краязнаўчай работы з навучэнцамі, выяўленне мацнейшых юных турыстаў. Расіі.

Дзяржаўным заказчыкам-каардынатарам правядзення Злёту ў 2021 годзе з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Непасрэдную арганізацыю падрыхтоўкі і правядзення Злёту ажыццяўляе ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2021 годзе ў перыяд з 26 ліпеня па 1 жніўня Злёт будзе праходзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Месцам правядзення Злёту стане Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці (в. Думанаўшчына, урочышча Белы бераг).

У Злёце прымуць удзел восем каманд Рэспублікі Беларусь і трыццаць каманд Расійскай Федэрацыі. Агульная колькасць удзельнікаў - 558 чалавек.

Парадак правядзення мерапрыемства "Турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы"

Склад апеляцыйнага журы мерапрыемства "Турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы"

Склад Галоўнай судзейскай калегіі мерапрыемства "Турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы"

Умовы правядзення спартыўнай праграмы Турысцкага злёту навучэнцаў Саюзнай дзяржавы

Умовы правядзення конкурснай праграмы Турысцкага злёту навучэнцаў Саюзнай дзяржавы

Інфармацыйны матэрыял для падрыхтоўкі да конкурсу краязнаўцаў

Дадатковы матэрыял для падрыхтоўкі да конкурсу краязнаўцаў

Умова правядзення конкурсу плакатаў (насценных газет) "Братэрскіх народаў саюз векавы"

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: