VΙΙ форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

28-29 верасня ў г. Мінску прайшоў VΙΙ форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемствы форуму аб'яднаны адзінай тэмай "Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязей народаў Беларусі і Расіі".

У рамках форуму працавала пяць секцый, адна з якіх прысвечана тэме "Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне - аснова выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці". На гэтай секцыі Аляксандрай Яўгенаўнай Кравец, загадчыца аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, прадстаўлена сістэма работы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнскай моладзі Рэспублікі Беларусь. Таксама ў секцыі прыняла ўдзел Навіцкая Ксенія, навучэнка 11 класа Лунненскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза І.Шарамета (кіраўнік народнага музея Эйсмант Л.У.) з тэмай "Школьны музей як сродак грамадзянска-патрыятычнага станаўлення моладзі".

Важнай часткай форуму стала прэзентацыя выставы, на якой асобным блокам была прадстаўлена сістэма адукацыі. На экспазіцыі "Вялікай Перамозе - 75!" Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства прэзентавана дзейнасць установы, накіраваная на далучэнне вучняў у работу па захаванні памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны праз правядзенне розных праектаў і акцый патрыятычнай накіраванасці. Асаблівую зацікаўленасць у гасцей выставы выклікаў праект «Зорачка на карце раёна», які прадстаўлены інтэрактыўнымі картамі, складзенымі навучэнцамі, якія дазваляюць у анлайн рэжыме пазнаёміцца з аб'ектамі ваеннай гісторыі (даведацца пра месцазнаходжанне помніка, яго апісанне, малюнак і інш.).

Сістэма музеяў устаноў адукацыі прадстаўлена музеямі ДУА "Сярэдняя школа № 83 г. Мінска імя Г.К.Жукава" (кіраўнік Янушкевіч Наталля Віктараўна) і ДУА "Сярэдняя школа № 12 г. Віцебска імя Л.М.Філіпенкі" (кіраўнік Маўсясян Алена Пятроўна) ). Таксама экспазіцыю, прысвечаную гісторыі правядзення Зорных паходаў, прэзентаваў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт.

Відэасюжэт аб форуме на тэлеканале СТВ

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: