Усебеларуская акцыя "Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!"

У сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў грамадзянскай, героіка- і ваенна-патрыятычнай накіраванасці, прысвечаных 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі "Вялікай Перамозе - 75!" у красавіку-маі адбудзецца падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы "Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем". Да сярэдзіны траўня ўстановы адукацыі могуць прыняць удзел у рэспубліканскім фестывалі-конкурсе "Вянок славы". Падрыхтаваць даследчую працу аб педагогах – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны і аб асобах (удзельнікі вайны, партыйныя дзеячы, партызаны, падпольшчыкі, інш.), імя якіх прысвоена вуліцам, установам адукацыі, воінскім часцям, іншым аб'ектам і прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Войны святыя старонкі навекі ў памяці людской» можна да кастрычніка 2020 гады.

Таксама, на працягу 2020 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць Усебеларускую акцыю "Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!", прысвечаную 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

У ходзе акцыі ажыццяўляецца збор інфармацыі (успамінаў і фатаграфій) удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Сабраныя матэрыялы неабходна накіроўваць у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе будзе ажыццяўляцца навуковая апрацоўка атрыманых звестак, падрыхтоўка на іх аснове адпаведных выданняў, а таксама стварэнне электроннай базы даных.

 Прапануем прыняць удзел у акцыі навучэнцам, у тым ліку парадам музеяў ва ўстановах адукацыі, якімі сабраны багаты матэрыял аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнасць навучэнцаў па зборы матэрыялу дадзенага перыяду працягваецца падчас пошукавых экспедыцый і архіўна-даследчай працы.

 Дадатковую інфармацыю можна даведацца на сайце Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: