Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні экскурсій і наведванні турыстычных аб'ектаў дзецьмі, якія знаходзяцца на аздараўленні

У адпаведнасці з падпунктам 3.3. пункта 3 пратакола даручэнняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2022 г. № 38/3пр Мінспортам падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні экскурсій і наведванню турыстычных аб'ектаў дзецьмі, якія знаходзяцца на аздараўленні (далей - метадычныя рэкамендацыі), і накіраваны ў Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва (прыкладаюцца). Пры складанні ўказаных метадычных рэкамендацый выкарыстаны матэрыялы, сумесна распрацаваныя Мінадукацыяй і Мінспортам пры фарміраванні адзіных падыходаў па арганізацыі адукацыйнага турызму, як на працягу навучальнага года, так і ў канікулярны перыяд. У метадычных рэкамендацыях Мінспортам дадзены парады па арганізацыі экскурсій, выбары іх тэматыкі ў Год гістарычнай памяці.

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні экскурсій і наведванні турыстычных аб'ектаў дзецьмі, якія знаходзяцца на аздараўленні

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: