XIX рэспубліканская выстаўка навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечаная Году адзінства

У адпаведнасці з планам працы Міністэрства адукацыі на 2021 год з 14 па 16 красавіка  на плошчах адміністрацыйнага комплексу па праспекце Пераможцаў, 14 (г. Мінск) у рамках Года народнага адзінства запланавана правядзенне XIX рэспубліканскай выстаўкі навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечанай Году адзінства.

Мэты і задачы выставы:

Мэта – абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту, пошук новых рашэнняў па фарміраванні ў дзяцей і моладзі грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай ідэнтычнасці.

Задачы:

удасканальваць формы і метады выхавання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і навучэнскай моладзі на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

садзейнічаць выкарыстанню актуальных форм і метадаў па інфармацыйным забеспячэнні грамадзянскага і патрыятычнага выхавання з улікам найноўшых дасягненняў у галіне сродкаў інфарматызацыі і інфармацыйных тэхналогій;

абагульніць эфектыўны вопыт дзейнасці ўстаноў адукацыі па пытаннях арганізацыі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання.

У рамках экспазіцыі выстаўкі будуць арганізаваны семінары, канферэнцыі (у тым ліку ў рэжыме анлайн, у дыстанцыйным фармаце), майстар-класы, выстаўкі работ тэхнічнай творчасці, тэматычныя галерэі, стэндавыя прэзентацыі з улікам сучасных тэндэнцый. 

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У РАМКАХ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ВЫСТАВЫ

Пагрузчык Загрузка…
Лагатып EAD Занадта доўга?

Перазагрузіць Перазагрузіць дакумент
| Адкрыты Адкрыць у новай укладцы

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: