Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца ў кастрычніку 2020 года дадзены пачатак правядзенню рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.

Арганізатарамі конкурсу выступае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў. На конкурс прадстаўляюцца навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў намінацыях «Гісторыя роднага краю», «Культурная спадчына» і «Геаграфічнае краязнаўства».

Падрыхтоўка конкурсных работ навучэнцаў працягваецца з кастрычніка 2020 г. па красавік 2021 г. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефону 8017 3200633 (аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства).

Умовы рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

Рэкамендацыі да напісання і афармлення навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

Понравилась статья?

Поделитесь: