Республиканский слет юных краеведов

З 11 па 19 чэрвеня 2019 года Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства аб’яднаў юных краязнаўцаў розных рэгіёнаў краіны ў рамках рэспубліканскага злёту. Злёт юных краязнаўцаў традыцыйна праводіцца штогод у перыяд летніх канікул, а ў Год малой радзімы гэта асабліва актуальна. Удзельнікамі сёлетнега злёту сталі 72 навучэнцаў – пераможцаў, прызёраў, актыўных удзельнікаў рэспубліканскіх краязнаўчых праектаў, конкурсаў, акцый.

На злёце дэлегацыю Брэсцкай вобласці прадстаўлялі навучэнцы з сярэдніх школ № 3 і № 9 г. Кобрына, Акцябрскага і Павіццеўскага дзіцячага сада — сярэдніх школ Кобрынскага раёна, дэлегацыю Віцебскай вобласці – навучэнцы Крулеўшчынскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна, Гродзенскай – навучэнцы сярэдніх школ №1 г.п. Карэлічы і № 8 г. Ліды, гімназіі № 1 г. Астраўца, Астрынскай сярэдняй школы імя Э. С. Пашкевіч (Цёткі) Шчучынскага раёна, дэлегацыю Магілёўскай – навучэнцы гімназіі г. Асіповічы, сярэдніх школ № 4 і № 2 г. Асіповічы, Ліпеньскай, Вязьеўскай, Ялізаўскай сярэдніх школ Асіповіцкага раёна, і дэлегацыю Мінскай вобласці – навучэнцы Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея, Скірмантаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад базавай школы, гімназіі № 1 і сярэдняй школы № 2 г. Дзяржынска, сярэдняй школы №1 г. Фаніпаля.

На працягу дзевяці дзён для навучэнцаў падрыхтавана цікавая праграма, насычаная конкурсамі, экскурсіямі і вандроўкамі, сустрэчамі і новымі знаёмствамі.

Дзякуючы конкурсу «Візітоўка каманды» удзельнікі злёту прадставілі адметнасці сваіх рэгіёнаў, матэрыяльную і духоўную спадчыну малой радзімы.
Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў — гэта і абмен вопытам, вынікамі краязнаўчых даследаванняў падчас краязнаўчай канферэнцыі «Таямніцы малой радзімы» і конкурса «Абрады і звычаі малой радзімы». Праверыць свае краязнаўчыя веды навучэнцы змаглі дзякуючы краязнаўчаму квэсту «Ад гульні да пазнання края», а прайсціся сцяжынкамі малой радзімы юныя краязнаўцы змаглі дзякуючы конкурсу на лепшую распрацоўку краязнаўчай экскурсіі «Мясціны майго дзяцінства».

Удзельнікам злёту была прапанавана культурна-пазнавальная і спартыўная праграма: экскурсія па гораду Мінску, наведванне комплексу «Храм-Помнік у гонар Усіх Святых», музея Бібліі, алімпійскага музея штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Лошыцкай сядзібы, планетарыя, цырка, тэатра, адбыліся творчыя сустрэчы з беларускімі гуртамі «Рэха» і Кацярынай Ваданосавай, спартыўнае арыентаванне, вяроўкавы гарадок «Ліяны», дыскатэкі і проста песні пад гітару.
Такім чынам, рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў дазволіў яго ўдзельнікам падзяліцца краязнаўчымі набыткамі, дакрануцца да гісторыка-культурнай спадчыны сталіцы праз экскурсіі, вандроўкі, творчыя сустрэчы, папоўніць краязнаўчую скарбонку новымі ведамі, атрымаць станоўчыя і яркія ўражанні.

За інфармацыяй аб мерапрыемствах злёту можна сачыць на сайце Цэнтра rcek.by і ў групе ў ВК

Фотахроніка злёта па спасылцы

Понравилась статья?

Поделитесь: