ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

З 17 па 22 сакавіка 2026 года праходзіць ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

На выставе ў рамках агульнай экспазіцыі «Адукацыйны квартал» Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства прадстаўляе інтэрактыўную музейную прастору з выкарыстаннем фондаў музеяў устаноў адукацыі Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

На выставе гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Гімназія г. Белаазёрска» Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці прадстаўляе музейную прастору «Моўныя і мастацкія дыяменты Ніны Мацяш». Літаратурным музеем ДУА «Астрынская сярэдняя школа імя А.С.Пашкевіч» (Цёткі)» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці прадстаўлена тэма «Доля і песня А.Пашкевіч», а краязнаўчым музеем ДУА «Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі» Мядзельскага раёна Мінскай вобласці – «Сцежкамі жыцця Паўліны Мядзёлкі».

Такім чынам, у межах «Адукацыйнага кварталу» будзе прадстаўлена плеяда выбітных жанчын (што адметна ў Год беларускай жанчыны), класікаў беларускай літаратуры, чыё жыццё і творчасць цесна звязаны з рознымі рэгіёнамі краіны.

Наведвальнікі змогуць убачыць унікальныя асабістыя рэчы, рукапісы і прыжыццёвыя выданні кніг выбітных беларускіх аўтараў, пазнаёміцца з іх захапленнямі, адкрыць для сябе жывыя вобразы класікаў.

Таксама на пляцоўцы Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства дейнічае літаратурная гасцёўня, майстар-класы, віктарыны, прэзентацыя друкаваных і электронных выданняў: альбом «Чарнобыльскі погляд скрозь гады», каталог «Абеліскі памяці», зборнік вершаў навучэнцаў «Памяць у творчасці жыве», прысвечаны 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і інш.

Понравилась статья?

Поделитесь: