Рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву»

У лютым 2022 года стартавалі конкурсы рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»: рэспубліканскі геалагічны конкурс; рэспубліканскі конкурс «Славутыя роды краю майго», рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка», якія дазволяць навучэнцам звярнуць увагу на геалагічныя асаблівасці краю, далучыцца да даследавання знакамітых родаў малой радзімы і астаўленых імі ў спадчыну гістарычных і культурных каштоўнасцей, а таксама наведаць адметныя мясціны розных рэгіёнаў краіны і аставіць свае ўражанні занатаванымі ў Дзённіку, як прыемны напамін аб паходзе ці экскурсіі.

Рэспубліканскі геалагічны конкурс праводзіцца ў сакавіку ў дыстанцыйным рэжыме ў адзін этап – рэспубліканскі, у два туры –адборачны і заключны.

У першым туры навучэнцам будзе прапанавана выканаць тэставыя заданні і па выніках першага тура 50 навучэнцаў, якія набяруць вышэйшы бал, будуць адабраны для ўдзелу ў другім туры конкурсу.

Другі тур будзе складацца з тэарэтычных (тэставых) і практычных заданняў.

Інструкцыя па выкананні заданняў конкурсу першага і другога тураў будзе размешчана да 11 сакавіка 2022 года на галоўнай старонцы сайта Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (httр://rcek.by).

У рамках геалагічнага конкурсу дадаткова пройдзе рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня ‑ геалогія», якая дазволіць навучэнцам прадставіць свае даследаванні ў накірунку геалагічных асаблівасцей малой радзімы.

 Рэспубліканскі конкурс «Славутыя роды краю майго» праводзіцца ў намінацыях «Повязь часоў: лёсы ў гісторыі» і «Нам засталася спадчына». У рамках намінацый навучэнцы далучацца да даследавання гісторыіі знакамітых родаў малой радзімы і той культурна-гістарычнай спадчыны, якую аставілі славутыя роды нашчадкам. Конкурс праходзіць з лютага па лістапад 2022 года.

Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» праводзіцца з лютага па снежань 2022 года.

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў двух катэгорыях: 1-4 класы, 5- 11 класы.

Навучэнцы індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка, у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны (дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (https://rcek.by/Турысцка-экскурсійная работа).

Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы па адной з намінацый «З алоўкам у вандроўку» ці «Убачанае ў пікселях».

У намінацыі «З алоўкам у вандроўку» удзельнікамі конкурсу  прадстаўляецца творчая работа інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі ці паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі.

Удзельнікі намінацыі «Убачанае ў пікселях» наведваюць памятныя мясціны, робяць якасныя фотаздымкі, відэазамалёўкі на любы лічбавы носьбіт (фотаапарат, тэлефон, камера) і размяшчаюць у сацыяльных сетках з хэштэгамі #рцэкРБ #конкурс #дзённік_вандроўніка. Членам журы прадстаўляецца спасылка на пост у сацыяльных сетках.

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

Понравилась статья?

Поделитесь: