Метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў

14 красавіка 2022 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання краязнаўцаў (далей методаб’яднанне).
Методаб’яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме круглага стала па тэме «Навуковы падыход у краязнаўчай рабоце».
У рабоце методаб’яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з устаноў адукацыі.
У рамках пасяджэння разглядаліся розныя аспекты навуковага падыходу ў краязнаўчай дзейнасці, этапы навуковай даследчай работы, асаблівасці працы з крыніцамі даследавання, патрабаванні да афармлення выніковых матэрыялаў навуковых работ.

На методаб’яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:

Краснова Яўгенія Леанідаўна, супрацоўнік Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў», кандыдат культуралогіі
Актуальныя аспекты навуковага падыходу ў краязнаўчай дзейнасці

Казлоў Яўгеній Анатольевіч, намеснік дэкана факультэта геаграфіі
і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дацэнт, кандыдат гістарычных навук
Тыповыя памылкі пры напісанні навуковых краязнаўчых работ навучэнцамі

Паўлава Алена Якаўлеўна, дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат гістарычных навук
Асаблівасці працы з крыніцамі даследавання пры напісанні навуковых краязнаўчых работ, патрабаванні да афармлення навуковых краязнаўчых матэрыялаў

Понравилась статья?

Поделитесь: