Метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў

29 верасня 2023 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.

Методаб’яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме круглага стала па тэме «Метадычнае забеспячэнне дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю».

У рабоце методаб’яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з устаноў адукацыі.

У рамках пасяджэння разглядаліся розныя аспекты арганізацыі і метадычнага забеспячэння дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю, вопыт работы рэгіёнаў у гэтым накірунку.

На методаб’яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:

Жур Лідзія Андрэеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і  краязнаўства»
«Арганізацыя работы аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю». Прэзентацыя

Глінская Вольга Анатольеўна, метадыст аддзела метадычнай работы Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і  краязнаўства»
«Праграмы аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю. Асноўныя патрабаванні пры распрацоўцы праграм». Прэзентацыя. Даклад

Мітраховіч Сяргей Сцяфанавіч, метадыст аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і  краязнаўства»
«Дзейнасць аб’яднанняў па інтарэсах у рамках праваслаўнага краязнаўства. Праграмы аб’яднанняў па інтарэсах па праваслаўнаму краязнаўству»

Лоскат Святлана Віктараўна, метадыст аддзела краязнаўства і экскурсійнай дзейнасці ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства»
«Сучасныя формы метадычнай работы з педагогамі ДУА  «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства». Прэзентацыя. Даклад

Дзмітрыева Алена Георгіеўна, метадыст, педагог дадатковай адукацыі ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі»
«Рэалізацыя сезонных выязных праграм і паходнай практыкі навучэнцаў як адна з эфектыўных форм пазааўдыторнай работы аб’яднання па інтарэсах»

Понравилась статья?

Поделитесь: