Метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў

31 кастрычніка 2023 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылося паседжанне метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.

Методаб’яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме прэзентацыйнай пляцоўкі «Сістэмны і комплексны падыход у краязнаўчай працы».

У рабоце методаб’яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання, а таксама аматары краязнаўчай дзейнасці (усяго 39 чалавек).

Работа прэзентацыйнай пляцоўкі была накіравана на актуалізацыю комплекснага і сістэмнага падыходу ў краязнаўчай рабоце на ўзроўні рэспублікі, вобласці, раёна і ўстановы адукацыі.

На методаб’яднанні ў рамках тэмы паседжання выступілі:

Зубовіч Вольга Аляксандраўна, загадчык аддзела краязнаўства і пошукавай работы ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці». Прэзентацыя;

Ракіцкая Кацярына Ігараўна, дырэкта ДУДА «Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму»;

Саратокіна Людміла Анатольеўна, загадчык аддзела краязнаўства ДУДА «Аршанскі раённы цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» Віцебскай вобласці;

Ярошка Таццяна Іосіфаўна, метадыст ДУДАДзіМ «Лідскі раённы цэнтр экалогіі «турызму і краязнаўства» Гродзенскай вобласці. Прэзентацыя. Даклад;

Іваненка Мікалай Міхайлавіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Вілейская Гімназія № 2» Мінскай вобласці. Прэзентацыя;

Кузняцоў Аляксандр Іванавіч, настаўнік гісторыі ДУА «Пастаўская гімназія» Віцебскай вобласці.

Понравилась статья?

Поделитесь: