Ажэшка Эліза

Беларуска-польская пісьменніца, грамадскі дзеяч. Нарадзілася ў маёнтку Мількаўшчына пад Гродна.

Азміцель Фёдар Фёдаравіч

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння «Гром», Герой Савецкага Саюза. Уражэнец пасёлка Лінавіцкі Акцюбінскай вобласці ў Казахстане.

Анацэвіч Ігнат Сымонавіч

Гісторык, займаўся асветніцкай педагагічнай і навуковай дзейнасцю ў Польшчы, Прусіі, Літве, Расіі. З’яўляўся каралеўскім перакладчыкам. Распрацаваў класіфікацыю крыніц па гісторыі ВКЛ. Уражэнец аграгарадка Малая Бераставіца Гродзенскай вобласці.

Анічэнка Уладзімір Васільевіч

Універсітэцкі выкладчык і вучоны, вядомы даследчык гісторыі ўсходнеславянскіх моў, славіст міжнароднага ўзроўню, адзін з пачынальнікаў скарыніяны. Уражэнец вёскі Янаўка Хоцімскага раёна.

Антонаў Аляксей Інакенцьевіч

Генерал арміі, ваеначальнік, адзін з самых таленавітых штабных афіцэраў Савецкіх Узброеных сіл. Удзельнічаў у распрацоўцы ўсіх значных аперацый Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Уражэнец г. Гродна.

Анціпкіна Валянціна Міхайлаўна

Педагог, Выдатнік народнай адукацыі, Заслужаны настаўнік Беларускай ССР. Уражэнка вёскі Баскакава Волаўскага раёна Тульскай вобласці.

Асіненка Надзея Міхайлаўна

Кіраўнік падпольнай арганізацыі ў в. Ліпнікі, разведчыца атрада ім. С. Г. Лазо партызанскай брыгады ім. К.Я. Варашылава. Уражэнка вёскі Ліпнікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Астроўскі Аляксей Сцяпанавіч

Артылерыст, прайшоў Волхавіцкі, І-ы і ІІ-гі Прыбалтыйскія, І-ы Беларускі фронты. Удзельнік прарыву блакады Ленінграда, параду Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве, Герой Сацыялістычнай Працы. Уражэнец вёскі Ігнацоўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Астроўскі Леанід Якаўлевіч

Ветэран вайны, лётчык-снайпер, майстар спорту па горных лыжах, кандыдат юрыдычных навук, юрыст у вобласці працоўнага права, аўтар кніг, прысвечаных праблеме тлумачэння і прымянення працоўнага заканадаўства. Уражэнец г. Гомеля.

Понравилась статья?

Поделитесь: