Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў
У мэтах удасканалення прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў у вобласці краязнаўчай 11 лістапада б.г. адбылося пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага аб’яднання краязнаўцаў .
Методаб’яднанне краязнаўцаў прайшло ў анлайн рэжыме ў форме круглага стала па тэме «Праваслаўнае краязнаўства: вектары духоўна маральнага выхавання дзяцей і моладзі».
У рамках круглага стала былі разгледжаны эфектыўныя шляхі інтэграцыі духоўна-маральных каштоўнасцей праваслаўя ў працэс выхавання і адукацыі, формы і метады далучэння навучэнцаў да каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства.
На методаб’яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:
Багамаз Алена Іванаўна, настаўнік геаграфіі ДУА «Кадзінская сярэдняя школа» Магілёўскага раёна. Прэзентацыя. Даклад
Блашко Анастасія Генадзьеўна, намеснік дырэктара ДУДА «Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка». Даклад
Гукава Юлія Віктараўна, метадыст ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска». Прэзентацыя. Даклад
Макаед Сяргей Раманавіч, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Салігорска»
Ядкоўская Ала Уладзіміраўна, кіраўнік раённага рэсурснага цэнтра па духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Скідзеля ім. Е.М. Шаўчэнка» Гродзенскага раёна
Вянглоўская Таццяна Мікалаеўна, метадыст аддзела краязнаўства і пошукавай работы УА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці». Прэзентацыя. Даклад
