Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў
2 чэрвеня б.г. адбылося пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.
Методаб’яднанне краязнаўцаў прайшло ў анлайн рэжыме ў форме круглага стала па тэме «Ад краязнаўства да метапрадметнасці. інтэграцыя ў адукацыйны працэс».
На методаб’яднанні краязнаўцаў абмяркоўваліся актуальныя аспекты міжпрадметнай інтэграцыі на аснове краязнаўства, пытанні ўключэння краязнаўчага кампанента ў змест вучэбных прадметаў, стварэння інтэграваных праектаў, а таксама пытанні засваення краязнаўчых ведаў і фарміравання ўмення іх здабываць і прымяняць на практыцы.
На методаб’яднанні выступілі:
Кавалевіч Аляксандр Мікалаевіч, настаўнік гісторыі ДУА «Воўчынская сярэдняя школа» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Прэзентацыя. Даклад
Пешка Вольга Сяргееўна, настаўнік гісторыі ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Брэста». Прэзентацыя
Дзядкоў Віктар Віктаравіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, кіраўнік музея «Гісторыя Партызанскага раёна г. Мінска» ДУА «Сярэдняя школа № 69 г. Мінска»
Маеўская Людміла Віктараўна, загадчык аддзялення турысцка-краязнаўчай работы ДУА «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Гродзенскай вобласці. Прэзентацыя. Даклад
Шакура Леанід Мікалаевіч, настаўнік гісторыі, кіраўнік музея ДУА «Сярэдняя школа № 44 г. Магілёва». Прэзентацыя. Даклад
