Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў
26 лістапада 2021 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання краязнаўцаў (далей ‑ методаб’яднанне).
Методаб’яднанне прайшло ў форме семінара па тэме «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў краязнаўчай дзейнасці».
У рабоце методаб’яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з ўстаноў адукацыі, усяго 40 чалавек.
На метадычным аб’яднанні разглядаліся сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя формы далучэння навучэнцаў да пазнання гісторыка-культурнай спадчыны свайго краю.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з эфектыўным педагагічным вопытам работы ў дадзеным накірунку праз выступленні:
Алгарытм стварэння інтэрактыўных краязнаўчых заданняў на прыкладзе канструктара LEARNING
Каўцэвіч Вікторыі Анатольеўны, метадыста ДУДА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства»
Формы ўзаемадзеяння педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў у рамках рэалізацыі праекта «Краязнаўчыя выходныя»
Саратокінай Людмілы Анатольеўны, загадчыка аддзела краязнаўства і Нікіфаравай Марыі Віктараўны, метадыста ДУДА «Аршанскі раённы цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» Віцебскай вобласці
Распрацоўка і выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў у адукацыйным працэсе
Каўцэвіч Марыі Генадзьеўны, метадыста ДУА «Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж»
Удасканаленне форм і метадаў работы з гісторыка-культурным матэрыялам сродкамі ІКТ
Кухарчык Юліі Сяргееўны, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа № 44 г. Мінска»
Веб-рэсурсы ў краязнаўчай рабоце. Пуцявы даведнік па Пухавіччыне
Крывашэй Дзмітрыя Аляксандравіча, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Мар’інагорская гімназія» Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці