Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў

У мэтах удасканалення прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў у вобласці краязнаўчай дзейнасці 22 лютага б.г. адбылося пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.

Пасяджэнне методаб’яднання прайшло ў анлайн рэжыме ў форме дыялогавай пляцоўкі па тэме «Геаграфічнае краязнаўства: інавацыйныя подыходы і метады ў арганізацыі краязнаўчай работы».

У рамках пасяджэння методаб’яднання былі разгледжданы важныя аспекты геаграфічнага краязнаўства: асаблівасці краязнаўча-геаграфічных даследаванняў на лакальна-рэгіянальных ўзроўнях, пытанні арганізацыі краязнаўчай работы ў вобласці геаграфіі ва ўмовах сучаснай школы, навуковы падыход ў краязнаўчай рабоце з навучэнцамі. Таксама ўдзельнікамі методаб’яднання разглядаліся пытанні праектна-даследчай дзейнасці ў рамках геаграфічнага краязнаўства і асаблівасці далучэння навучэнцаў да практычнага даследавання свайго краю.

На методаб’яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:

Казлоў Яўген Анатольевіч, дацэнт кафедры геаграфічнай экалогіі факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат геаграфічных навук

Холеў Станіслаў Браніслававіч, кіраўнік народнага музея ДУА «Сярэдняя школа № 90 г. Мінска імя У.І. Стэльмашонка». Прэзентацыя 

Дземяшкевіч Алена Мікалаеўна, вядучы спецыяліст па музейнай справе Музея землязнаўства факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Дзямко Мікалай Іванавіч, настаўнік геаграфіі ДУА «Дубойская сярэдняя школа» Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Прэзентацыя. Даклад

Палюховіч Андрей Мікалаевіч, метадыст Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Даклад

Понравилась статья?

Поделитесь: