Рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву»

З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы з 2023 года атрымала працяг рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».

У рамках Акцыі ў гэтым годзе ПЛАНУЕЦЦА ПРАВЯДЗЕННЕ:

рэспубліканскай канферэнцыі «Мая будучыня – геалогія» (з лютага па сакавік 2023 года).

Удзельнікамі канферэнцыі стануць навучэнцы (індывідуальна) устаноў адукацыі ва ўзросце 13 – 17 гадоў, якія прадставяць вынікі сваіх геалагічных даследаванняў роднага краю па накірунках: «Геалагічная спадчына малой радзімы» (геалагічнае развіццё тэрыторыі, геалагічныя аб’екты) і «Ахова і рацыянальнае выкарыстанне прыроднай спадчыны краю» (экалагічны стан мясцовасці).

Правядзенне канферэнцыі запланавана на перыяд вясенніх канікул

рэспубліканскага конкурсу «Гонар краю майго» (з лютага па кастрычнік 2023 года).

Удзельнікі конкурсу (асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей)  вылучаюць і даследуюць адметнасці малой радзімы (уключаючы выбітных асоб краю) – «спадчыну», астаўленную землякамі ў розных сферах дзейнасці і ў розныя гістарычныя перыяды і вартыя таго, каб выклікаць гонар і павагу ў сучаснікаў.

На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял аб аб’екце «гонару» і рэкламная брашура, з адлюстраваннем асаблівасцей аб’екта.

Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца ў два туры: папярэдні (завочны) і выніковы (вочны ў анлайн ці афлайн фармаце). На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў абласных, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, а на выніковым – абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ

рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (з лютага па снежань 2023 года).

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў двух катэгорыях: 1- 4 класы, 5-11 класы.

Навучэнцы індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка, у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны. Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/ у раздзеле Турызм/Турысцка-экскурсійная работа).

На конкурс прадстаўляецца Дзённік вандроўніка і творчая работа «З алоўкам у вандроўку» (матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу). Вынікі конкурсу будуць падводзіцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка вандроўніка і творчай работы

рэспубліканскага конкурсу «Дорогами мира и созидания (з лютага па лістапад 2023 года).

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце з 6 да 14 гадоў уключна.

Навучэнцы ў складзе турысцкіх груп распрацоўваюць маршрут шматдзённага паходу па Беларусі і праходзяць яго актыўным спосабам перамяшчэння.

На конкурс прадстаўляецца творчая справаздача аб адным канкрэтным турысцкім паходзе, праведзеным у 2023 годзе па адной з намінацый: «Пешаходныя паходы з навучэнцамі»; «Водныя паходы з навучэнцамі»; «Веласіпедныя паходы з навучэнцамі»; «Сямейныя пешаходныя паходы»; «Сямейныя водныя паходы»; «Сямейныя веласіпедныя паходы».

Пераможцы і прызёры заключнага этапу канферэнцыі і конкурсаў Акцыі будуць узнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

Понравилась статья?

Поделитесь: