Рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву»

З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2024 годзе атрымала працяг рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».

У рамках Акцыі ў 2024 годзе ПРАВОДЗЯЦЦА:

рэспубліканскі конкурс юных геолагаў (з лютага па красавік 2024 года). У дыстанцыйным рэжыме навучэнцы 8–11 класаў будуць спаборнічаць у трох турах рэспубліканскага конкурсу: адборачным, практычным і заключным, дзе пакажуць веды ў пазнанні геалогіі свайго краю.

рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць» (з лютага па кастрычнік 2024 года). У рамках конкурсу яго ўдзельнікі даследуюць гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі на сваёй тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды, здабываюць і сістэматызуюць інфармацыю аб сваёй установе адукацыі і ствараюць летапісы ўстановы. Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі», «Летапіс устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі», «Летапіс устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі».

рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (з лютага па снежань 2024 года). У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў двух узроставых катэгорыях: 1-4 класы, 5-11 класы, якія індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка, дзе фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны. (Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/ у раздзеле Турызм/Турысцка-экскурсійная работа).

На конкурс прадстаўляецца Дзённік вандроўніка і творчая работа «З алоўкам у вандроўку» (матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу). Вынікі конкурсу будуць падводзіцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка вандроўніка і творчай работы.

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

Понравилась статья?

Поделитесь: