Рэспубліканскі конкурс «Экспанат для музея»

У чэрвені 2022 года былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Экспанат для музея».

Мэта правядзення конкурсу: фарміраванне ў навучэнцаў патрыятычных каштоўнасных арыенціраў праз далучэнне да пошукава-даследчай краязнаўчай дзейнасці.

На рэспубліканскім этапе ў конкурсе прынялі ўдзел 76 устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны.

У конкурсных работах удзельнікі прадставілі вынікі даследчай працы знойдзеных падчас экспедыцый, экскурсій, паходаў, падарожжаў музейных прадметаў, якія знаходзяцца ў экспазіцыі сваіх музеяў устаноў адукацыі.

Конкурс праводзіўся ў двух намінацыях: «Сведкі часу», дзе даследаваўся пісьмовыя і аўдыявізуальныя музейны прадмет, «Таямніца ў рэчах» ‒ даследаванне рэчавых музейных прадметаў.

Па выніках рашэння рэспубліканскага журы пераможцамі конкурсу вызначаны:

у намінацыі «Сведкі часу» ‒ Мелянчук Міраслава, навучэнка ДУА “Олтушская сярэдняя школа” Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці;

у намінацыі «Таямніца ў рэчах» ‒ Рацэвіч Вікторыя і Апанэль Кацярына, навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны” Гродзенскай вобласці,

Голяк Вікторыя, навучэнка ДУА “Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

СПІС ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ КОНКУРСУ

Понравилась статья?

Поделитесь: