Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны з лістапада 2022 года па красавік 2023 года.

Арганізатары конкурсу: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў.

На конкурс прадстаўляюцца навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

«Гісторыя роднага краю (падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, даследаванні па тапаніміі і геральдыцы)»;

«Культурная спадчына (помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва)»;

«Геаграфічнае краязнаўства (прыродныя асаблівасці рэгіёна: геалогіі, геамарфалогіі, клімату, гідралогіі, расліннага і жывёльнага свету; эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка і інш.)».

Конкурс пройдзе у чатыры этапы, рэспубліканскі этап – у два туры. На заключным туры навучэнцамі будуць прадстаўлены праекты ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі.

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8017 3200633, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Умовы конкурсу

Рэкамендацыі да напісання і афармлення навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

Понравилась статья?

Поделитесь: