Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка»

Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка»  праводзіўся з лютага па снежань 2025 года з мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Удзельнікі конкурсу індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічалі ў экскурсіях/паходах, запаўнялі Дзённікі вандроўніка, дзе фіксавалі наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны і дзяліліся сваімі ўраджаннямі.

Конкурс праводзіўся ў дзвюх катэгорыях: 1 – 4 класы і 5 – 11 класы.

На рэспубліканскім этапе конкурсу ўдзельнічала 75 работ навучэнцаў.

Пераможцамі конкурсу сталі:

Ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы

Балабан Эліна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 196 г. Мінска імя В.К.Нікіфарава» (кіраўнік Папова Наталля Анатольеўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры);

Бузо Лізавета, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Барысава імя І.В.Барысюка» Мінскай вобласці (кіраўнік Крупнова Людміла Барысаўна, настаўнік пачатковых класаў);

Емяльянава Марыя, навучэнка ДУА «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга гімназія № 50 г. Мінска» (кіраўнік Гарнак Ія Пятроўна, настаўнік пачатковых класаў).

Ва ўзроставай катэгорыі 5-11 класы

Манько Аляксандра, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 44 імя Якуба Коласа г. Мінска» (кіраўнік Кухарчык Юлія Сяргееўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства);

Шлома Паліна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 41 г. Гомеля» (кіраўнік Чыгірава Наталля Анатольеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства).

Вынікі рэспубліканскага конкурсу «Па старонках дзённіка вандроўніка»

Понравилась статья?

Поделитесь: