Рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў

Рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Сучасныя тэндэнцыі развіцця краязнаўства ва ўстановах адукацыі краіны» прайшоў 27-28 красавіка 2023 года.

Арганізатары рэспубліканскага форуму: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі форум праводзіўся з мэтай удасканалення краязнаўчай дзейнасці педагагічных работнікаў па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнскай моладзі.

У рэспубліканскім форуме прынялі удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны.

Удзельнікі рэспубліканскага форуму  пазнаёміліся з пляцоўкамі ΧΧ рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці, прынялі ўдзел у пленарным паседжанні, дыялогавай пляцоўцы і круглым стале.

Трансляцыя мерапрыемства праходзіла на платформе «Патриот.by».

Па выніках рэспубліканскага форуму падрыхтаваны зборнік выступленняў удзельнікаў, які размешчаны ў модулі «Навучальныя матэрыялы» інтэрактыўнай платформы Патриот.by.

Праграмма рэспубліканскага краязнаўчага форуму педагагічных работнікаў «Сучасныя тэндэнцыі развіцця краязнаўства ва ўстановах адукацыі краіны»

Понравилась статья?

Поделитесь: