Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў

10-11 снежня 2019 года ў г.Гродна прайшоў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музейная педагогіка: інавацыі, практыка, перспектывы развіцця»(далей – семінар).

Гродзенскі дзяржаўны гісторка-археалагічны музей» шырока адчыніў свае дзверы кіраўнікам музеяў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны.

Традыцыя праводзіць семінары кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі у розных рэгіёнах краіны дазваляе не толькі пазнаёміцца з дастапомнасцямі дадзенай мясцовасці, але і дае магчымасць наведаць значныя ўстановы культуры рэгіёна, адчуць асабістае дачыненне да гісторыка-культурнай спадчыны края.

Удзельнікі семінара  ‑ людзі з вопытам музейнай дзейнасці, той, хто арганізуе работу музея ва ўстанове адукацыі, і той, хто каардынуе дейнасць музеяў у рэгіёнах (усяго 60 чалавек), сабраліся на Гарадзеншчыне, багатай на гісторыка-культурныя адметнасці.

Адкрыла семінар Пішчык Вольга Генадзьеўна, намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. З прывітальным словам выступіла Курганская Галіна Уладзіміраўна, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага  аблвыканкама.

Кітурка Юрый Віктаравіч, дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў семінара на важнасці ўзаемадзеяння музеяў сістэмы адукацыі і культуры ў справе далучэння моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны.

У рамках пленарнага пасяджэння ў выступленні Кравец Аляксандры Яўгеньеўны, загадчыка аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства была акрэслена сістэма музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі краіны, а сістэма арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласціу выступленні Сызранцавай Наталлі Тадэвушаўны, метадыста аддзела турызму і краязнаўства Гродзенскаг абласнога цэнтра турызму і краязнаўства. Вопыт работы з музеямі ўстаноў адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і раённых музеяў быў прадстаўлены Цімошынай Вольгай Браніславаўнай, загадчыкам навукова- метадычнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Да пытанняў падрыхтоўкі спецыялістаў музейнай справы звярнулася ў сваім выступленні Іванова Яўгенія Леанідаўна, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Інтэрактыўныя формы далучэння падрастаючага пакалення да гістарычнай і культурнай спадчыны малой радзімы праз стварэнне макетаў гісторыка-культурных аб’ектаў быў прадстаўлены Лапехам Ігарам Рыгоравічам, педагогам дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Прамень» г. Гродна. Вынік работы Ігара Рыгоравіча ўдзельнікі семінара ўбачылі пры наведванні культурнага цэнтра «Фестывальны», дзе ўбачылі макет мініяцюрнай цэнтральнай часткі горада, які аб’яднаў розныя эпохі: і сучасныя будынкі, і страчаныя помнікі архітэктуры. Сучасныя інтэрактыўныя тэхналогіі таксама дапамагаюць ўявіць, якім быў горад ў розны час, і ўбачыць яго галоўныя адметнасці. Другая зала культурнага цэнтра «Фестывальны» насычана навейшымі тэхналогіямі, інтэрактыўная, медыя-кантэнт пра фестываль пашырыла ўяўленні наведвальнікаў пра важную падзею Гарадзеншчыны.

У рамках праграмы ўдзельнікі семінара пазнаёміліся з вопытам работы музейнага комплексу ДУА «Ліцэй № 1 г. Гродна», які уключае Народны музей «Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны ХІІ-ХХІ стст.», музей спорту і экалагічнага турызму, музейны пакой інтэрнацыянальнай дружбы і міжнароднага супрацоўніцтва, музейны пакой ваенна-патрыятычнага выхавання, музейны пакой энерга- і рэсурсазберажэння, музей фатаграфіі, музей «Кватэра ўспамінаў».

Галерэя вопыту гістарычнага музея «Беларусь непакораная» ДУА «Гімназія №10 г. Гродна», музея Партызанскай славы, музейнага покою, прысвечанага 100-дзю Узброенных сіл РБ і музейнага пакою «Беларускі куток» ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Гродна», а таксама гістарычнага музея «Сёстры міласэрнасці» ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Гродна» дазволіла пазнёміцца з рознымі шляхамі далучэння навучэнцаў да музейнай дзейнасці.

Формы і метады ўключэнне музеяў у адукацыйны працэс быў прадстаўлены ўдзельнікам семінара ў музеі баявой славы 50-й армii ДУА «Гімназія № 5 г. Гродна», музеі 28-й Чырвонасцяжнай Арміі і этнаграфічным музеі «Спадчына» ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Гродна».

Акрамя гэтага, удзельнікам семінара была прадстаўлена панарама вопыту ў рамках фестываля музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці: народнага музея «Вытокі» ДУА «Малабераставіцкая сярэдняя школа» Бераставіцкага раёна, краязнаўчага музея «Традыцыі чаявання» ДУА «Навагрудская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні», музея «Валуны крутых дарог мінуўшчыны» ДУА «Радунская сярэдняя школа» Воранаўскага раёна, народнага мінералагічнага музея «Карат» ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Гродна», гістарычнага музея «Ваенныя маракі Лідчыны» ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Ліды», музея гісторыі адукацыі Шчучыншчыны ДУА «Гімназія г. Шчучына», музея савецкай эпохі ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Ваўкавыска», музея дружбы народаў ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Гродна», музея-лабараторыі «Школа руплівых гаспадароў» ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Гродна», ваенна-патрыятычнай музейнай пляцоўкі ўстаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна г.  Гродна, музейнай экспазіцыі «Здабытае страчанае» ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад ‑ сярэдняя школа» Свіслацкага раёна, музейнай экспазіцыі, прысвечанай Элізе Ажэшка ДУА «Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Музеі ўстаноў адукацыі прэзентавалі ўдзельнікам семінара аформленыя музейныя пляцоўкі, у інтэрактыўнай форме прадставілі музейную дзейнасць.

Усе вышэйпералічаныя ўстановы адукацыі прадэманстравалі сучасныя падыходы ў рабоце музеяў па далучэнні навучэнцаў да культурна-адукацыйнай дзейнасці, прадставілі эфектыўны вопыт, новыя тэндэнцыі, традыцыйныя формы работы, а таксама дасягненні ў арганізацыі музейнай дзейнасці.

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі семінара далі высокую адзнаку зместу і арганізацыі дадзенага мерапрыемства.

Акрамя гэтага, удзельнікі семінара пазнаёміліся з экспазіцыямі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, музея гісторыі пажарнай службы г. Гродна, музея «З гісторыі яўрэяў Гродзеншчыны», а таксама замацавалі свае ўяўленні аб горадзе падчас аўтобуснай і агляднай вечаровай экскурсій.


Новости Гродно. 11.12.2019

ФОТО

Понравилась статья?

Поделитесь: