Вынікі рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

29 – 30 красавіка 2019 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства прайшоў заключны этап I рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 120 навучэнцаў устаноў адукацыі – пераможцаў і прызёраў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны і г. Мінска.

У рамках конкурсу навучэнцамі былі прадстаўлены 56 навукова-даследчых праектаў у трох секцыях «Гісторыя роднага краю», «Культурная спадчына» і «Геаграфічнае краязнаўства», накіраваных на даследаванне падзей і фактаў гісторыі малой радзімы, аб’ектаў архітэктуры, помнікаў археалогіі, этнаграфіі і фальклору, даследаванні па тапаніміі, геалогіі, клімату, гідралогіі, эканомікі, прамысловасці і інш.

Па выніках конкурсу рэспубліканскім журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі вядучых вышэйшых устаноў адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага фонду культуры, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу.

На ўрачыстай цэрымоніі закрыцця конкурсу дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу.

Секцыя «Гісторыя роднага краю»

Дыпломамі I ступені адзначаны:

Драгун Ксенія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Рагачова»;

Зайцава Аліна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Горкі».

Дыпломамі II ступені адзначаны:

Дземянчук Ганна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна»;

Жыгалка Арцём, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя В.Ф.Купрэвіча г. Смалявічы»;

Панчык Аліна, навучэнка ДУА «Гімназія № 1 г. Слуцка».

Дыпломамі III ступені адзначаны:

Баранаў Дзмітрый, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Быхава»;

Несцярэнка Наталля, навучэнка ДУА «Забелышынская сярэдняя школа» Хоцімскага раёна

Папоў Мікалай, навучэнец ДУА «Мірская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна.

Секцыя «Культурная спадчына»

Дыпломамі I ступені адзначаны:

Казярожац Аляксандра, навучэнка ДУА «Лоеўская сярэдняя школа імя А.В.Казлова» Лоеўскага раёна;

Музычэнка Кацярына, навучэнка ДУА «Пастаўская гімназія»;

Семяновіч Ксенія, навучэнка ДУА «Вілейская гімназія № 2».

Дыпломамі II ступені адзначаны:

Голуб Ганна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя С.І.Грахоўскага г.п. Глуска»;

Лук’янчук Яўгеній, навучэнец ДУА «Заеліцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад ‒ сярэдняя школа» Глускага раёна;

Сакалоўская Яўгенія, навучэнка ДУА «Гімназія № 15 г. Мінска»;

Чыгілейчык Барыс, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя П.М.Машэрава».

Дыпломамі III ступені адзначаны:

Барысенка Яўгенія, навучэнка ДУА «Капачоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад ‒ сярэдняя школа» Мсціслаўскага раёна;

Лабуціна Кацярына, навучэнка ДУА «Гімназія г. Чачэрска»;

Саванчук Кацярына, навучэнка ДУА «Воўчынская сярэдняя школа» Камянецкага раёна;

Шынкевіч Вікторыя, навучэнка ДУА «Залескі дзіцячы сад ‒ сярэдняя школа Глыбоцкага раёна».

Секцыя «Геаграфічнае краязнаўства»

Дыпломамі I ступені адзначаны:

Гіль Аляксандр, навучэнец ДУА «Гімназія № 2 г. Баранавічы»

Каспяровіч Уладзіслаў, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 90 г. Мінска»

Ламаза Аліна, навучэнка ДУА «Адрыжынская сярэдняя школа» Іванаўскага раёна

Дыпломамі II ступені адзначаны:

Лемачка Алена, навучэнка ДУА «Ланская сярэдняя школа» Маларыцкага раёна

Марэцкі Яўген, навучэнец ДУА «Гімназія № 5 г. Мінска»

Мацеша Дзяніс, навучэнец ДУА «Браслаўская сярэдняя школа № 2 Браслаўскага раёна»

Дыпломамі III ступені адзначаны:

Дораш Анастасія, навучэнка ДУА «Гімназія г. Дзяржынска»

Папкова Ганна, навучэнка ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г.Светлагорска»

Чупрэта Аксана, навучэнка ДУА «Ізабелінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад ‒ сярэдняя школа» Ваўкавыскага раёна

Дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адзначаны:

Анцюшэня Ілья, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Нароўлі»;

Лазарэвіч Лізавета, навучэнка ДУА «Базавая школа № 3 г. Полацка»;

Панізовіч Марыя, навучэнка ДУА «Лучынская базавая школа» Рагачоўскага раёна;

Уракова Кацярына, навучэнка ДУА «Гімназія № 3 імя А.С.Пушкіна г. Віцебска»;

Шумілаў Уладзіслаў, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва»;

Бубен Таццяна, навучэнка ДУА «Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»;

Жураўлёва Алеся, навучэнка ДУА «Матнявіцкі яслі-сад – базавая школа Чачэрскага раёна»;

Шувыкіна Дар’я, навучэнка ДУА «Туголіцкая сярэдняя школа Бабруйскага раёна»;

Панасюк Дзіяна, навучэнка ДУА «Гімназія № 5 г. Гродна»;

Ясючэня Кацярына, навучэнка ДУА «Уздзенская сярэдняя школа № 2 імя К.К.Крапівы»;

Варачкова Дар’я, навучэнка ДУА «Лучынская базавая школа» Рагачоўскага раёна;

Каросцік Данііл, навучэнец ДУА «Смальянская сярэдняя школа Аршанскага раёна»;

Нічыпарук Лізавета, навучэнка ДУА «Астроміцкая сярэдняя школа» Кобрынскага раёна.

ФОТО https://drive.google.com/drive/folders/1vG1SadlHQksyjg5M15HPuriGwEiHmUt3?usp=sharing

Понравилась статья?

Поделитесь: