Заключны этап рэспубліканскага конкурсу «Беларусь – мая Радзіма»
18-19 лістапада прайшоў заключны этап рэспубліканскага конкурсу «Беларусь – мая Радзіма», які быў прысвечаны 80-ці годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Конкурс праходзіў у рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».
Конкурс праводзіўся з мэтай фарміравання ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі малой радзімы.
У рамках конкурсу навучэнцы праводзілі краязнаўчыя даследаванні аб’ектаў малой радзімы, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, вывучалі звесткі аб героях-земляках. Па выніках дзейнасці стваралі брашуры «Беларусь – мая Радзіма», у якой змяшчлі матэрыял аб «топ-6» аб’ектах ваеннай гісторыі, а таксама земляках, якія зрабілі значны ўнёсак у Перамогу над фашызмам.
У абласных, Мінскім гарадскім этапах конкурсу рынялі ўдзел больш за 118 устаноў адукацыі.
На рэспублікаскім этапе ўдзельнічала 7 каманд (па 5 пераможцаў абласных, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу ў кожнай камандзе). На заключным этапе яго ўдзельнікі выконвалі заданні на веданне аб’ектаў ваеннай гісторыі краю. Заданні былі распрацаваны на аснове матэрыялу, прадстаўленага ў брашурах удзельнікаў.
ПЕРАМОЖЦАМ конкурсу стала каманда Віцебскай вобласці:
Фадзеева Алена, навучэнка ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» (кіраўнік: Ясінская Вольга Валер’еўна);
Цежар Анастасія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Новалукомля імя Ф.Ф.Азміцеля» (кіраўнік: Марчанка Таццяна Мікалаеўна);
Стахоўская Марыя, навучэнка ДУА «Крынкаўская сярэдняя школа імя М.Ц.Лынькова Лёзненскага раёна» (кіраўнік: Сударыкава Наталля Васільеўна);
Чарневіч Ангеліна, навучэнка ДУА «Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Героя Савецкага Саюза П.М.Казлова» (кіраўнік: Пасюк Таццяна Іосіфаўна);
Пацёмкіна Мілана, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы імя У.Ф.Крышталевіч» (кіраўнікі: Наумец Аксана Вікенцьеўна, Хацяновіч Ала Казіміраўна).
ДРУГОЕ месца заняла каманда Мінскай вобласці:
Абрамовіч Ксенія, навучэнка ДУА «Раваніцкая сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна» (кіраўнік: Лагоціна Наталля Васільеўна);
Iгнатовiч Алiна, навучэнка УА «Мiнскi дзяржаўны абласны каледж» (кіраўнікі: Зайцава Юлія Сяргееўна, Кашкан Таццяна Уладзіміраўна);
Корж Дыяна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Салігорска» (кіраўнік: Філон Марына Міхайлаўна);
Гушчын Сяргей, навучэнец УА «Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка» (кіраўнік: Свірыдава Алена Валянцінаўна);
Ахмадзеева Дар’я, навучэнка ДУДА «Крупскі цэнтр дзіцячай творчасці» (кіраўнікі: Ванеева Кацярына Пятроўна, Малашкевіч Наталля Сяргееўна).
ТРЭЦЯЕ – у каманды Гродзенскай вобласці:
Багданаў Даніла, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Ваўкавыска» (кіраўнік: Чарапок Ягор Віктаравіч);
Збароўскі Мікіта, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Скідзеля» (кіраўнік: Кавальчук Алена Аляксееўна);
Калодка Вера, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Навагрудка» (кіраўнікі: Радчанка Вольга Уладзіміраўна, Ярашук Марына Віктараўна);
Будрэвіч Ягор, навучэнец ДУА «Гімназія № 9 імя Ф.П.Кірычэнкі г. Гродна» (кіраўнік Горная Марына Валіулаўна);
Коркуць Надзея, навучэнка ДУА «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі» (кіраўнік Будзько Марыя Яўгенаўна).
Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі ўдзельнікаў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Акрамя конкрурснай праграмы ўдзельнікі мерапрыемства наведалі Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай і Мемарыяльны комплекс «Трасцянец», дзе ўсклалі кветкі ахвярам фашызму.
