Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў

З 7 па 10 чэрвеня 2022 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і  краязнаўства прайшоў рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў ‑ актыўных ўдзельнікаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», пераможцаў і прызёраў краязнаўчых конкурсаў, актывістаў краязнаўчага руху.

На працягу чатырох дзён злёту 42 навучэнцы ‑ юныя краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны і горада Мінска прадстаўлялі свае краязнаўчыя здабыткі: на краязнаўчай канферэнцыі «Таямніцы малой Радзімы» абаранялі краязнаўчыя работы па даследаванні малой радзімы; у рамках конкурса-прэзентацыі «Сем цудаў маёй малой радзімы» прэзентавалі турыстычныя рэсурсы і магчымасці свайго краю; сцэнічна (тэатралізавана) прадстаўлялі знакавыя гістарычныя і культурныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі малой радзімы падчас конкурса «Старонкі гісторыі краю майго»; памераліся ведамі гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцяў краіны ў рамках квэст-гульні «Ад гульні да пазнання краю», а таксама пазнаёмілі са сваім рэгіёнам пры правядзенні конкурсу «Візітоўка каманды».

Адукацыйна-экскурсійная праграма злёту дазволіла яго ўдзельнікам пазнаёміцца з дастапомнасцямі сталіцы, а таксама наведаць музей старажытнабеларускай культуры.

Вынікі конкурсаў рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў у рамках республіканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

КОНКУРС «ВІЗІТКА КАМАНДЫ»

I месца:

-каманда Гродзенскай вобласці (ДУА «Сярэдняя школа № 2
г. Ашмяны»), кіраўнік Апанэль Алена Іванаўна

II месца:

-каманда Гомельскай вобласці (ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г. Светлагорска»), кіраўнік Траццякова Наталля Аляксандраўна

III месца:

-каманда Магілёўскай вобласці (ДУА «Ліпеньскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Асіповічы», ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Асіповічы»), кіраўнік Бекешка Вікторыя Сямёнаўна

КРАЯЗНАЎЧАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ НАВУЧЭНЦАЎ «ТАЯМНІЦЫ МАЛОЙ РАДЗІМЫ»

I месца:

-Васілеўская Бірута, навучэнка ДУА «Гімназія № 9 г.  Мінска», кіраўнік Качаванава Ганна Аляксандраўна;

-Дземчык Наталля, Анцута Ганна, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.  Кобрына» Брэсцкай вобласці, кіраўнік Карунас Валянціна Аляксандраўна

II месца:

-Дубовікава Юлія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны» Гродзенскай вобласці, кіраўнік Апанэль Алена Іванаўна;

-Кручынскі Арсеній, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы» Магілёўскай вобласці, кіраўнік Бекешка Вікторыя Сямёнаўна

III месца:

-Апанэль Кацярына, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны» Гродзенскай вобласці, кіраўнік Апанэль Алена Іванаўна;

-Таўстоў Данііл, навучэнец ДУА «Гімназія № 9 г. Віцебска імя А.П.Белабародава», кіраўнік Глінка Вольга Валер’еўна

Дыпломамі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» адзначаны:  

-Уладыка Яўгеній, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя П.М.Машэрава», кіраўнік Пратасоўскі Аляксандр Казіміравіч;

-Джавакова Лізавета, Падтыкалаў Дзмітрый, навучэнцы ДУА  «Ліпеньскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, кіраўнік Бекешка Вікторыя  Сямёнаўна;

-Сапоненка Ганна, навучэнка ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г.  Барысава» Мінская вобласці, кіраўнік Хацкевіч Ірына Міхайлаўна;

-Мітраховіч Аліна, навучэнка ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г. Светлагорска» Гомельская вобласці, кіраўнік Траццякова Наталля Аляксандраўна

КОНКУРС «СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ КРАЮ МАЙГО»

I месца:

-каманда Магілёўскай вобласці (ДУА «Ліпеньскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Асіповічы», ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Асіповічы»), кіраўнік Бекешка Вікторыя Сямёнаўна.

II месца

-каманда Гомельскай вобласці (ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г. Светлагорска»), кіраўнік Траццякова Наталля Аляксандраўна).

III месца

-каманда Віцебскай вобласці (ДУА «Гімназія № 9 г. Віцебска імя А.П.Белабародава»), кіраўнік Глінка Вольга Валер’еўна.

КРАЯЗНАЎЧАЯ КВЭСТ-ГУЛЬНЯ «АД ГУЛЬНІ ДА ПАЗНАННЯ КРАЮ»

I месца

-каманда Віцебскай вобласці (ДУА «Гімназія № 9 г. Віцебска імя А.П.Белабародава»), кіраўнік Глінка Вольга Валер’еўна.

II месца

-каманда Магілёўскай вобласці (ДУА «Ліпеньскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Асіповічы», ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Асіповічы»), кіраўнік Бекешка Вікторыя Сямёнаўна.

III месца

-каманда Гомельскай вобласці (ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г. Светлагорска»), кіраўнік Траццякова Наталля Аляксандраўна).

КОНКУРС-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ «СЕМ ЦУДАЎ МАЁЙ МАЛОЙ РАДЗІМЫ»

I месца:

-каманда Віцебскай вобласці (ДУА «Гімназія № 9 г. Віцебска імя А.П.Белабародава»), кіраўнік Глінка Вольга Валер’еўна.

II месца:

-каманда Гродзенскай вобласці (ДУА «Сярэдняя школа № 2
г. Ашмяны» Гродзенскай вобласці, кіраўнік Апанэль Алена Іванаўна).

III месца:

-каманда горада Мінска (ДУА «Сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя П.М.Машэрава», ДУА «Гімназія № 9 г.  Мінска», ДУА«Сярэдняя школа № 197 г. Мінска» ), кіраўнікі: Качаванава Ганна Аляксандраўна, Пратасоўскі Аляксандр Казіміравіч.

https://vk.com/album-122529983_287032381

Понравилась статья?

Поделитесь: