Філідовіч Іосіф Юр’евіч

Сувязны Ленінскай партызанскай брыгады. Пасмяротна узнагароджаны медалём «За адвагу» . Уражэнец вёскі Шэршні Дзятлаўскага раёна.

Філіпава Надзея Аляксееўна

Атрымала званне Героя Сацыялістычнай Працы за вырошчванне кок-сагыза (род дзьмухаўцоў). Уражэнка вёскі  Гадзілавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Фіясь Пётр Мікалаевіч

Майстар спорту СССР, сямікратны чэмпіён БССР па вольнай барацьбе, пераможца першага міжнароднага турніру на прызы Аляксандра Мядзведзя. Уражэнец вёскі Гасцілаўцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Фомчанка Рыгор Віктаравіч

Галоўны ўрач амбулаторыі ільнозавода ў г. Горкі, заслужаны ўрач БССР. Уражэнец в. Рэкотка Гарэцкага раёна.

Понравилась статья?

Поделитесь: