Філідовіч Іосіф Юр'евіч

Сувязны Ленінскай партызанскай брыгады. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём "За адвагу". Ураджэнец вёскі Шэршні Дзятлаўскага раёна.

Філіпава Надзея Аляксееўна

Атрымала званне Героя Сацыялістычнай Працы за вырошчванне кок-сагыза (род дзьмухаўцоў). Уражэнка вёскі Гадзілавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Фіясь Пётр Мікалаевіч

Мастер спорту СССР, сяміразовы чэмпіён БССР па вольнай барацьбе, пераможца першага міжнароднага турніра на прызы Аляксандра Мядзведзя. Ураджэнец вёскі Гасцілаўцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Фомчанка Рыгор Віктаравіч

Галоўны ўрач амбулаторыі ільнозавода ў г. Горкі, заслужаны ўрач БССР. Ураджэнец ст. Рэкотка Гарэцкага раёна.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: