Рэспубліканскі краязнаўчы форум

3-4 мая 2019 года на базе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў Канцэптуальныя падыходы ў арганізацыі краязнаўчай дзейнасці як сродак далучэння навучэнцаў да пазнання малой радзімы.» (далей - форум) у рамках рэалізацыі рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспублікі Беларусь 2018-2020 гг. пад знакам Года малой Радзімы ў мэтах удасканалення краязнаўчай дзейнасці педагагічных работнікаў па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і вучэнскай моладзі.

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, загадчыкі (метадысты) аддзелаў краязнаўства і патрыятычнага выхавання абласных (Мінскай гарадской) устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з усіх рэгіёнаў краіны, усяго 60 чалавек.

Удзельнікі форуму абмяняліся вопытам работы па далучэнні моладзі да даследавання гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей краю, разгледзелі канцэптуальныя падыходы, новыя тэндэнцыі, традыцыйныя формы работы і дасягненні ў арганізацыі краязнаўчай дзейнасці.

У рамках форуму яго ўдзельнікам была прадстаўлена панарама педагагічнага вопыту краязнаўчай дзейнасці ўстаноў адукацыі Іванаўскага раёна творчасці» ДУА «Махроўская сярэдняя школа», ДУА «Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М.Дастаеўскага»), якая дазволіла пазнаёміцца з новымі напрацоўкамі, праектамі па даследаванню свайго краю работы ва ўстановах адукацыі Берасцейшчыны.

ЗБОРНІК МАТЭРЫЯЛАЎ

На высокім узроўні для ўдзельнікаў форуму была арганізавана адукацыйна-экскурсійная праграма ў Мотальскі музей народнай творчасці, музейны комплекс імя Напалеона Орды, сустрэча з старшынёй Мотальскага сельскага савета і святаром храма Праабражэння Гасподня, а таксама знаёмства з творчым калектывам Іванаўскага раённага цэнтра культуры і народных традыцый.

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі форуму далі высокую ацэнку зместу і арганізацыі дадзенага мерапрыемства.

IMG_2811

Фотаздымкi краязнаўчага форуму


Працяг фотаздымкаў https://photos.app.goo.gl/StxjqUZam1HVc7wR8

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: