Рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Краязнаўства як аснова духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі»
14–15 красавіка 2026 года на базе горада Пінска і Пінскага раёна адбудзецца рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Краязнаўства як аснова духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі». Форум – гэта прафесійная пляцоўка для дыялогу і абмену вопытам для вядучых спецыялістаў у сферы краязнаўчай работы з навучэнцамі.
Мэта правядзення форуму — удасканаленне краязнаўчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі, павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў-краязнаўцаў, а таксама ўкараненне эфектыўных педагагічных практык у краязнаўчую работу.
Удзельнікамі форуму стануць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, а таксама педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны (усяго, каля 70 чалавек).
У праграме форуму:
выстава-прэзентацыя ў Палескім дзяржаўным універсітэце перадавых практык краязнаўчай работы ўстаноў адукацыі г. Пінска і Пінскага раёна;
пленарнае пасяджэнне;
знаёмства з педагагічным вопытам розных рэгіёнаў краіны (падчас выступленняў педагогаў-краязнаўцаў у рамках праграмы форуму);
круглы стол.
Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць актуальныя формы і метады арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі, накіраваныя на фарміраванне духоўных каштоўнасцей і патрыятызму ў дзяцей і навучэнскай моладзі, пазнаёміцца з выхаваўчым патэнцыялам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна, а таксама ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Пінска і Пінскага раёна.
Чакаемыя вынікі:
выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага краязнаўчага вопыту;
удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагогаў-краязнаўцаў, іх педагагічнага і метадычнага майстэрства;
пашырэнне дзелавых кантактаў і партнёрства паміж педагогамі-краязнаўцамі розных рэгіёнаў, умацаванне міжведамаснага ўзаемадзеяння.
Форум стане важнай пляцоўкай для абмену вопытам і развіцця краязнаўчага руху ў сістэме адукацыі Беларусі.
