Рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Краязнаўства як аснова духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі»

14–15 красавіка 2026 года на базе горада Пінска і Пінскага раёна адбудзецца рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Краязнаўства як аснова духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і  моладзі». Форум – гэта прафесійная пляцоўка для дыялогу і абмену вопытам для вядучых спецыялістаў у сферы краязнаўчай работы з навучэнцамі.

Мэта правядзення форуму — удасканаленне краязнаўчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі, павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў-краязнаўцаў, а таксама ўкараненне эфектыўных педагагічных практык у краязнаўчую работу.

Удзельнікамі форуму стануць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, а таксама педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны  (усяго, каля 70 чалавек).

У праграме форуму:

выстава-прэзентацыя ў Палескім дзяржаўным універсітэце перадавых практык краязнаўчай работы ўстаноў адукацыі г. Пінска і Пінскага раёна;

пленарнае пасяджэнне;

знаёмства з педагагічным вопытам розных рэгіёнаў краіны (падчас выступленняў педагогаў-краязнаўцаў у рамках праграмы форуму);

круглы стол.

Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць актуальныя формы  і  метады арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі, накіраваныя на фарміраванне духоўных каштоўнасцей і патрыятызму ў дзяцей і  навучэнскай моладзі, пазнаёміцца з выхаваўчым патэнцыялам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна, а таксама ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Пінска і Пінскага раёна.

Чакаемыя вынікі:

выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага краязнаўчага вопыту;

удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагогаў-краязнаўцаў, іх педагагічнага і метадычнага майстэрства;

пашырэнне дзелавых кантактаў і партнёрства паміж педагогамі-краязнаўцамі розных рэгіёнаў, умацаванне міжведамаснага ўзаемадзеяння.

Форум стане важнай пляцоўкай для абмену вопытам і развіцця краязнаўчага руху ў сістэме адукацыі Беларусі.

Праект праграмы

Понравилась статья?

Поделитесь: