Праект "Малая радзіма вялікіх людзей"

Беларусь багатая на таленавітых і творчых людзей. Некаторыя з іх сталі знакамітымі асобамі не толькі на сваёй малой радзіме, але і далёка за яе межамі. А іншыя ўсе жыццё прысвяцілі свайму краю і тым самым унеслі вялікі ўклад у развіццё роднага рэгіёну.

Нашы землякі – сапраўдная гонар нашай Бацькаўшчыны. Шмат старонак патрэбіцца для таго, каб скласці расповед пра тых асоб, дзейнасць якіх увайшла ў скарбонку талентаў нашай краіны. Шмат імёнаў яшчэ чакаюць свайго даследчыка.

На дадзенай старонцы размяшчаюцца матэрыялы, падрыхтаваныя вучэнцамі ўстаноў адукацыі краіны, прысвечаныя землякам, якія зрабілі значны ўнёсак у культурную, грамадскую, палітычную дзейнасць краіны, рэгіёна, малой радзімы.

Вы пазнаёміцеся са знаёмымі і незнаёмымі постацямі розных гістарычных перыядаў і роду дзейнасці, таленавітымі і незвычайнымі сваімі прафесійнымі здольнасцямі, уменнямі і проста чалавечымі якасцямі.

Матэрыялы праекту “Малая радзіма вялікіх людзей” будуць папаўняцца.

Ажэшка Эліза

Беларуска-польская пісьменніца, грамадскі дзеяч. Нарадзілася ў маёнтку Мількаўшчына пад Гродна.

Чытаць далей


Азміцель Фёдар Фёдаравіч

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння "Гром", Герой Савецкага Саюза. Уражэнец пасёлка Лінавіцкі Акцюбінскай вобласці ў Казахстане.

Чытаць далей


Анацэвіч Ігнат Сымонавіч

Гісторык, займаўся асветніцкай педагагічнай і навуковай дзейнасцю ў Польшчы, Прусіі, Літве, Расіі. З'яўляўся каралеўскім перакладчыкам. Разпрацаваў класіфікацыю крыніц па гісторыі ВКЛ. Ураджэнец аграгарадка Малая Бераставіца Гродзенскай вобласці.

Чытаць далей


Анічэнка Уладзімір Васільевіч

Універсітэцкі выкладчык і вучоны, вядомы даследчык гісторыі усходнінеславянскіх моваў, славіст міжнароднага ўзроўню, адзін з пачынальнікаў скарыніяны. Ураджэнец вёскі Янаўка Хоцімскага раёна.

Чытаць далей


Антонаў Аляксей Інакенцьевіч

Генерал арміі, ваеначальнік, адзін з самых таленавітых штабных афіцэраў Савецкіх Узброеных сіл. Удзельнічаў у разпрацоўцы ўсіх значных аперацый Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Уражэнец г. Гродна

Чытаць далей


Анціпкіна Валянціна Міхайлаўна

Педагог, Выдатнік народнай адукацыі, Заслужаны настаўнік Беларускай ССР. Уражэнка вёскі Баскакава Волаўскага раёна Тульскай вобласці.

Чытаць далей


Асіненка Надзея Міхайлаўна

Кіраўнік падпольнай арганізацыі ў в. Ліпнікі, разведчыца атрада ім. С. Г. Лазо партызанскай брыгады ім. К.Я. Варашылава. Уражэнка вёскі Ліпнікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей


Астроўскі Аляксей Сцяпанавіч

Артылерыст, прайшоў Волхавіцкі, І-ы і ІІ-гі Прыбалтыйскія, І-ы Беларускі франты. Удзельнік прарыву блакады Ленінграда, параду Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве, Герой Сацыялістычнай Працы. Ураджэнец вёскі Ігнацоўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Чытаць далей


Астроўскі Леанід Якаўлевіч

Ветеран вайны, лётчык-снайпер, майстар спорту па горных лыжах, кандыдат юрыдычных навук, юрыст у галіне працоўнага права, аўтар кніг, прысвечаных праблеме тлумачэння і прымянення працоўнага заканадаўства. Уражэнец г. Гомеля.

Чытаць далей


Бабёнка Эрнст Міхайлавіч

Доктар тэхнічных навук, прафесар, рэктар УА ПДУ, узнагароджаны знакам «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» ДзяржНДІ электроднай прамысловасці. Уражэнец г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Чытаць далей


Багданава Надзея Аляксандраўна

Самы юны піянер-герой у СССР, узнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны – I і II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны I ступені». Імя Надзі Багданавай занесена ў Кнігу пашаны Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі імя Уладзіміра Ільіча Леніна. Уражэнка вёскі Авданькі Гродзенскага раёна.

Чытаць далей


Бас Радзівон Міхайлавіч

Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін г. Віцебска, заснавальнік міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Ураджэнец г. Віцебска.

Чытаць далей


Баўтрукевіч Станіслаў Іванавіч

Беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі, артапедыі і хірургіі, адзін з заснавальнікаў школы касцёва-пластычнай хірургіі ў Беларусі, член міжнароднага грамадства траўматолагаў-артапедаў. Ураджэнец вёскі Масты Правыя Гродзенскай вобласці.

Чытаць далей


Бацанаў Цярэнцій Кірылавіч

Савецкі военачальнік, генерал-маёр. Уражэнец вёскі Вашчанкі Кармянскага раёна Гомельская вобласці.

Чытаць далей


Бацян Аляксей Мікалаевіч

Герой Вялікай Айчыннай вайны, камандзір разведвальна-дыверсійнай групы, знакаміты партызан "Алёша", легендарны разведчык-дыверсант, адзін з выратавальнікаў горада Кракава, адзін з заснавальнікаў спецпадраздзялення "Вымпел". Ураджэнец вёскі Чартавічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Чытаць далей


Белахвосцікаў Аляксандр Яфімавіч

Кіраўнік Віцебскага патрыятычнага падпольля. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Уражэнец вёскі Альховік (Ляховік) Ліёзнінскага раёна.

Чытаць далей


Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч

Тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр заснавальнік прафесійнага беларускага тэатра. Уражэнец сядзібы Палівачы Глыбоцкага раёна.

Чытаць далей


Булацкі Рыгор Васільевіч

Вучоны, доктар гістарычных навук, прафесар, заснавальнік факультэта журналістыкі БДУ, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР. Ураджэнец вёскі Мачулкі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

Чытаць далей


Булька Юозас Вінцэвіч

Каталіцкі святар, былы настаяцель касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей


Бумагін Іосіф Раманавіч

Франтавік, кулямётчык, Герой Савецкага Саюза. Загінуў закрыўшы сабой амбразуру. Ураджэнец г. Гарадка Віцебскай вобласці.

Чытаць далей


Валковіч Даніла Іванавіч

Савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КП Беларусі і старшыня СНК БССР. Уражэнец вёскі Занёманск (цяпер г. Масты) Гродзенскай вобласці.

Чытаць далей


Валодзька Адольф Адольфавіч

Старшыня калгаса імя А. В. Суворава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы,  узнагароджаны  ордэнам Леніна і залатым медалём «Серп і молат». Уражэнец вёскі Страчуны Пастаўскага раёна.

Чытаць далей


Варанцова-Вельямінава Наталля Аляксандраўна

Член дабрачыннага таварыства, грамадскі дзеяч,мецэнат, унучка А.С. Пушкіна. Уражэнка г. Санкт Пецярбург.

Чытаць далей


Галiноўская Нiна Васiльеўна

Пісьменніца, паэтэса. Уражэнка в.Вялiкiя Лазiцы Шклоўскага раёна.

Чытаць далей


Гальперын Барыс Міхайлавіч

У дзіцячым узросце быў узнагароджаны медалямі "Партызану Айчыннай вайны" I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне". Ураджэнец Вёскі Рыжковічы Шклоўскага раёна.

Чытаць далей


Гарэлік Аляксандр Аляксандравіч

Герой Савецкага Саюза, кіраўнік партызанскага атрада, камандзір 26 адкрытых баёў, аграном, дырэктар Навагрудскай школы механізацыі сельскай гаспадаркі. Ураджэнец Вёскі Славунь (цяпер Славань) Гомельскай вобласці.

Чытаць далей


Генаў Мікалай Леанідавіч

Першабудаўнік г. Наваполацка, заслужаны трэнер БССР, заснавальнік наваполацкай школы водналыжнага спорту. Ураджэнец горада Полацка Віцебскай вобласці.

Чытаць далей


Германюк Мікалай Гаўрылавіч

Франтавік, змагаўся за вызваленне Варшавы і Прагі, удзельнік баёў за Берлін. На працягу прафесійнай дзейнасці ў мірны час прызначаўся дырэкрарам некалькіх школ Слонімскага раёна. Уражэнец сяла Заруддзэ Мануільскага раёна Хмяльніцкай вобласці.

Чытаць далей


Гірдзь Юлія Мартынаўна

Настаўніца, узнагароджана ордэнам "Знак Пашаны", ордэнам Леніна і інш. Уражэнка вёскі Волкаўшчына Гарэцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Чытаць далей


Грамыка Віктар Аляксандравіч

Народны мастак Беларусі. У гады вайны быў членам падпольнай арганізацыі К.Заслонава ў Оршы, партызанам Смаленскага палка асобага прызначэння, рэдактарам газеты «Народныя мсціўцы», камісарам партызанскага атрада. Уражэнец вёскі Сенькава Магілёўскага раёна.

Чытаць далей


Губарэвіч Канстанцін Леанцьевіч

Савецкі і беларускі драматург, выкладчык і сцэнарыст, Член Саюза пісьменнікаў СССР. Ураджэнец вёскі Радучы Магілёўскай вобласці.

Чытаць далей


Дзятлаў Міхась Кірылавіч

Грамадскі дзеяч, ветэрынар, пісьменнік, дацэнт. Ураджэнец вёскі Барсукі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Чытаць далей


Драздовіч Язэп Нарцызавіч

Жывапісец, графік, скульптар, пісьменнік, фалькларыст, этнограф і археолаг. Ураджэнец вёскі Пунькі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей


Дубасарскі Анатоль Генадзьевіч

Чырвонаармеец, лётчык 2-й авіяэскадрыллі 5-га гвардзейскага авіяцыйнага палка. Ураджэнец г. Адэса.

Чытаць далей


Елісеева Зінаіда Сяргееўна

Майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, першаадкрывальнік ў вырабе акладаў да абразоў у тэхніцы саломапляцення. Уражэнка мястэчка Лужкі Шаркаўшчынскага раёна.

Чытаць далей


Яроменка Іван Анісімавіч

Старшы сяржант Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Ураджэнец сяла Біціца Сумскага раёна Сумскай вобласці.

Чытаць далей


Еранька Віктар Іванавіч

Выдатны стралок і наводчык, удзельнічаў у прарыве абароны вёскі Азеране, баі за шасэ Магілёў-Мінск, баі пры фарсіраванні р. Шчара і інш. Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Полацка і Наваполацка. Ураджэнец г. Полацка.

Чытаць далей


Ёлкін Іван Сяргеевіч

Франтавік, камандзір узвода стрэлкавага палка, Герой Савецкага Саюза. Ураджэнец вёскі Пакроўка Баскурскай АССР.

Чытаць далей


Жданаў Канстанцін Дзмітрыевіч

Праваслаўны святар, пакутнік за веру, кананізаваны ў 2011 годзе Беларускай Праваслаўнай Царквой.Уражэнец г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобласці.

Чытаць далей


Жукоўскі Аляксандр Сямёнавіч

Заслужаны работнік культуры, педагог, гісторык, журналіст і краязнавец, пачынальнік грамадскага музейнага руху на слонімшчыне. Уражэнец вёскі Ашнаравічы Слонімскага раёна.

Чытаць далей


Жалезоўскі Мікалай Захаравіч

Сувязны партызанскага атрада. Трапіў на фронт і змагаўся за вызваленне на тэрыторыях Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі і інш. Адзін з заснавальнікаў "Алеі Памяці і Славы". Ураджэнец вёскі Бракава Магілёўскага раёна.

Чытаць далей


Заміроўскі Нікіфар Мацвеевіч

Удзельнік Грамадзянскай вайны, чырвонаармеец, генерал-маёр, старэйшы выкладчык тактыкі Тамбоўскага пяхотнага вучылішча, выкладчык тактыкі Вышэйшай ваеннай школы штабной службы. Уражэнец вёскі Дыневічы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Чытаць далей


Зевелеў Аляксандр Израевіч

Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік РАПН. Уражэнец г. Дрыбіна Магілёўскай вобласці.

Чытаць далей


Зубко Іван Васільевіч

Генерал-маёр, служыўшы ў Афганістане, Кіргізіі, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага сцяга, Чырвонай Зоркі, афганскім ордэнам "Чырвоны сцяг", "Заслужаны спецыяліст Узброеных сіл СССР", узначальваў упраўленне кадраў Міністэрства абароны.

Чытаць далей


Іваноўскі Дзмітрый Пятровіч

Мастак, арганізатар і ўдзельнік міжнародных выставаў. Ураджэнец вёскі Пачуйкі Ваўкавыскага раёна.

Чытаць далей


Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч

Беларускі і савецкі грамадскі і палітычны дзеяч, вучоны, гісторык, акадэмік Акадэміі навук БССР і Усеўкраінскай акадэміі навук. Ураджэнец вёскі Токары Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Чытаць далей


Кажушкевіч Альберт Іосіфавіч

Дырыжор, кампазітар, педагог, кіраўнік хору "Звонкія галасы". Уражэнец г. Наваполацка.

Чытаць далей


Калабанаў Зіновій Рыгоравіч

Савецкі танкіст-ас, старшы лейтэнант, камандзір роты цяжкіх танкаў. Герой Савецкага Саюза. Ураджэнец села Арэфіна Вачэскага раёна Горкаўскай вобласці.

Чытаць далей


Капітанаў Аляксандр Іосіфавіч

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сапёр, педагог, нязменны кіраўнік раённай секцыі завучаў школ раёна. Ураджэнец г. Віцебска.

Чытаць далей


Касценіч Іерафей Васільевіч

Урач-афтальмолаг, прафесар, галоўны ўрач Пецярбургскай вочнай лякарні. Знакамітыя сваёй аперацыяй па выдаленні катаракты ў Дз. І. Мендзялеева. Уражэнец вёскі Мужычок Клімавіцкага павета (зараз в. Азёрная Хоцімскага раёна).

Чытаць далей


Камар Марыя Мікалаеўна

Падпольшчыца, член дыверсійнай групы. Уражэнка г. Барысава.

Чытаць далей


Коўзан Барыс Іванавіч

Герой Савецкага Саюза, адзіны ў свеце лётчык, які здзейсніў чатыры паветраныя тараны і застаўся ў жывых. Ураджэнец г. Шахты Растоўскай вобласці.

Чытаць далей


Драбок Барыс Іванавіч (Архіепіскап Максім)

Архірэй Рускай Праваслаўнай Царквы, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі. Аўтар службаў Сабору Сібірскіх святых, Сабору Тульскіх святых, свяціцелю Інакенцыю, мітрапаліту Маскоўскаму, свяціцелю Георгію (Каніскаму). Ураджэнец сяла Чэрнігаўка, Башкірыя.

Чытаць далей


Кудрын Раман Сцяпанавіч

Капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец вёскі Зарэчча Клінцаўскага раёна Бранскай вобласці.

Чытаць далей


Кузняцоў Барыс Мітрафанавіч

Удзельнік аперацыі «Багратыён», баёў за Кёнігсберг і Піллаў. Узнагароджаны 2-ма ордэнамі Чырвонай Зоркі. Уражэнец г. Задонск Ліпецкай вобласці.

Чытаць далей


Кулагіна Вера Сямёнаўна

Падпольшчыца, ганаровая старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", Ганаровы грамадзянін горада Віцебска, за баявыя подзвігі ўзнагароджана ордэнам Чырвонай зоркі. Уражэнка г. Слуцка Мінскай вобласці.

Чытаць далей


Куцанаў Іван Іванавіч

Удзельнік Савецка-фінскай вайны і ВАВ. Ураджэнец вёскі Каўказ Калужскай вобласці.

Чытаць далей


Лапаціна Таццяна Карнееўна

Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР, кіраўнік Азершчынскага народнага хору. Уражэнка вёскі Азершчына Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Чытаць далей


Лебедзева Ганна Міхайлаўна

Капітан медыцынскай службы, урач-хірург медсанбата 95-й гвардзейскай Палтаўскай стралковай дывізіі, заслужаны ўрач БССР, Ганаровы грамадзянін горада Полацка. Уражэнка г. Мазыра.

Чытаць далей


Лебедзеў Іван Данілавіч

Палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец сяла Данілаўка Валгаградскай вобласці.

Чытаць далей


Лісаў Іван Іванавіч

Генерал, кандыдат гістарычных навук, узначальваў ваенную кафедру Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК УЛКСМ, федэрацыю парашутнага спорту СССР, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Ураджэнец г. Віцебска.

Чытаць далей


Лягчылаў Аляксандр Кузьміч

Паэт-песеннік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Ураджэнец вёскі Дворышча (зараз г. Мінск).

Чытаць далей


Ляшчынскі Адам Браніслававіч

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір батарэі самаходных установак СУ-122 1450-га самаходна-артылерыйскага палка, лейтэнант, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец вёскі Якубавічы Мінскага раёна.

Чытаць далей


Макараў Пётр Кузьміч

Камандзір партызанскай брыгады імя К.Я. Варашылава Лідскай партызанскай зоны. Ураджэнец сяла Крутчанская Байгара Усманскага раёна Ліпецкай вобласці.

Чытаць далей


Манцэвіч Флор Данатавіч

Беларускі педагог, грамадскі дзеяч. Уражэнец аг. Іказнь Браслаўскага раёна.

Чытаць далей


Маргевіч Вера Аляксандраўна

Палітрук роты лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна. Пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны II-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі.Уражэнка вёскі Гараны Лепельскага раёна.

Чытаць далей


Маркаў Фёдар Рыгоравіч

Савецкі афіцэр, Герой Савецкага Саюза, у гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскай брыгады ім. Варашылава Вілейскай вобласці, палкоўнік. Уражэнец вёскі Качанішкі Пастаўскага раёна.

Чытаць далей


Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч

Кулямётчык асобнага парашутна-дэсантнага палка, член складу абмежаваных войскаў у Рэспубліцы Афганістан. Ураджэнец г. Магілёва.

Чытаць далей


Мінкевіч Міхаіл Гаўрылавіч

Савецкі і беларускі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр асветы. Ураджэнец вёскі Гулічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Чытаць далей


Міско Іван Якімавіч

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, скульптар, удзельнік рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаў і конкурсаў. Уражэнец вёскі Чэмеры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Чытаць далей


Марзан Уладзімір Осіпавіч

Хірург, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі БССР, Заслужаны ўрач БССР. Ураджэнец г. Заславля Мінскай вобласці.

Чытаць далей


Ота Юльевіч Шмідт

Савецкі вучоны, матэматык, географ, астраном, даследчык Арктыкі, Герой Савецкага Саюза і Акадэмік АН СССР.

Чытаць далей


Павядайка Святлана Васільеўна (Фатынія)

Рэалізавала адраджэнне на гістарычным месцы сабора Нараджэння Хрыстова на Пясках (г. Санкт-Пецярбург). Уражэнка вёскі Ражанка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Чытаць далей


Панушкін Аляксандр Антонавіч

Член Сенненскай партызанскай брыгады, удзельнік Лепельскага бою, узнагароджаны медалём "За адвагу". Уражэнец вёскі Уздорнікі Сенненскага раёна.


Чытаць далей


Пархоменка Генадзь Герасімавіч

Ганаровы ветэран г. Жлобіна, вязень канцлагера «Азарычы», былы савецкі акцёр, спартсмен, трэнер па валейболе, паэт і мастак, краязнаўца, аўтар дакументальных зборнікаў і інсталяцый на ваенную тэматыку, актыўны ўдзельнік грамадскай жыцця горада. Уражэнец г. Жлобіна.

Чытаць далей


Пачопка Іван Пятровіч

Выдатны зямляк Залескага краю – паэт і аграном, які здолеў аб'яднаць у сваім сэрцы і душы два таленты: любоў да зямлі і любоў да паэзіі.

Чытаць далей


Пашкоўскі Васіль Іванавіч

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, артылерыст зенітнай артылерыі, яфрэйтар. Ураджэнец вёскі Цяцэрын Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці.

Чытаць далей


Прыбышчук Раман Раманавіч

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўнік контрразведкі, ветэран органаў дзяржбяспекі. Уражэнец вёскі Ляхавічы Іванаўскага раёна.

Чытаць далей


Пятроўскі Уладзімір Іванавіч

Камандзір коннай разведкі партызанскага атрада “Іскра” на Лідчыне, разведчык Савецкай арміі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Ураджэнец г. Ліды.

Чытаць далей


Пячкоўскі Іван Сцяпанавіч

Настаўнік-франтавік, удзельнік бітвы за Маскву, Сталінградскай бітвы. Узнагароджаны медалём "За адвагу". У пасляваенную гадзіну школа пад яго кіраўніцтвам была ўзнагароджана «Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР». Уражэнец вёскі Разіна Мсціслаўскага раёна.

Чытаць далей


Рагожына Ала Аляксееўна

Настаўніца, дырэктар вячэрняй (зменнай) сярэдняй агульнаадукацыйнай школы г. Ліды. Уражэнка вёскі Мосарава (зараз Шумілінскі раён Віцаўскай вобласці).

Чытаць далей


Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч

Разведчык, член падпольнай групы г. Глыбокае., вучоны, таленавіты інжынер, пад час дзейнасці якога Мінскі метрабуд стаў найбольш перадавой арганізацыяй галіны ў Савецкім Саюзе. Ураджэнец г. Мінска.

Чытаць далей



Савіцкі Алесь (Аляксандар Ануфрыевіч Савіцкі)

Пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін Полацка. Уражэнец г. Полацка.

Чытаць далей



Савіцкі Віталь Дзмітрыевіч

Паэт, пісьменнік. Ураджэнец вёскі Добасна Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Чытаць далей


Салтук Алег Уладзіміравіч

Журналіст, паэт, перакладчык. Лаўрэат літаратурных прэмій імя У.Караткевіча і Ленінскага камсамола Віцебшчыны, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, пачетны член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ураджэнец вёскі Рыжэнькі Шумілінскага раёна.

Чытаць далей


Сідарчук Сямён Юльянавіч

Інжынер, архітэктар, аўтар праектаў будынкаў на сучаснай тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны. Ураджэнец горада Кобрына.

Чытаць далей


Сікора Іван Паўлавіч

Беларускі і савецкі селекцыянер. Заслужаны аграном БССР. Уражэнец вёскі Алашкі Малыя Шаркаўшчынскага раёна

Чытаць далей


Скрамлевіч Мар'ян Антонавіч

Музыкант, рэстаўратар, народны майстар, Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна. Стваральнік адзінай у Еўропе калекцыі драўляных акарын. Ураджэнец аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна.

Чытаць далей


Смалячкоў Феадосій Арцем'евіч

Пачынальнік снайперскага руху на Ленінградскім фронте, чырвонаармеец, Герой Савецкага Саюза. Ураджэнец вёскі Падгор'е Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Чытаць далей


Соламава Вольга Іосіфаўна

Адважная партызанка, настаўніца, сакратар гродзенскага падпольнага гаркама камсамола. Уражэнка вёскі Лаша Гродзенскага раёна.

Чытаць далей


Сталяроў Мікалай Сяргеевіч

Генерал-маёр авіяцыі, доктар эканамічных навук, прафесар, заслужаны эканаміст Расійскай Федэрацыі, Ганаровы работнік вышэйшага прафесійнага адукацыі Расійскай Федэрацыі. Ураджэнец вёскі Аляксандраўка Гомельскай вобласці.

Чытаць далей


Сямёнаў Георгій Васільевіч

Савецкі спецыяліст ільняной прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны работнік прамысловасці БССР, Ганаровы грамадзянін г. Орша. Уражэнец вёскі Кочнева Вязінскага раёна Уладзімірскай вобласці.

Чытаць далей


Танін Леанід Віктаравіч

Доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік міэнароднай інжынернай акадэміі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі. Ураджэнец горада Кірава.

Чытаць далей


Тапуць Леанард Юльянавіч

Палкоўнік, начальнік аддзела па эксплуатацыі касмадромаў у галоўным штабе касмічных войскаў СССР. Ураджэнец вёскі Дубнікі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

Чытаць далей


Тышэвіч Уладзімір Аляксандравіч

Ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец г. Віцебска.

Чытаць далей


Урбановіч Іван Міхайлавіч

Старшыня калгаса імя Кутузава, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцягу, яго імя занесена ў кнігу “Памяць” Навагрудскага раёна. Уражэнец вёскі Генюшы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Чытаць далей


Усаў Андрэй Міхайлавіч

Савецкі артылерыст і танкіст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у складзе экіпажа цяжкага танка КВ-1 у адным баі асабіста падбіў 22 нямецкія танкі снайперскім агнём з танкавай гарматы. Ураджэнец вёскі Барсукі Віцебскай вобласці.

Чытаць далей


Філідовіч Іосіф Юр'евіч

Сувязны Ленінскай партызанскай брыгады. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём "За адвагу". Ураджэнец вёскі Шэршні Дзятлаўскага раёна.

Чытаць далей


Філіпава Надзея Аляксееўна

Атрымала званне Героя Сацыялістычнай Працы за вырошчванне кок-сагыза (род дзьмухаўцоў). Уражэнка вёскі Гадзілавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Чытаць далей


Фіясь Пётр Мікалаевіч

Мастер спорту СССР, сяміразовы чэмпіён БССР па вольнай барацьбе, пераможца першага міжнароднага турніра на прызы Аляксандра Мядзведзя. Ураджэнец вёскі Гасцілаўцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Чытаць далей


Фомчанка Рыгор Віктаравіч

Галоўны ўрач амбулаторыі ільнозавода ў г. Горкі, заслужаны ўрач БССР. Ураджэнец ст. Рэкотка Гарэцкага раёна.

Чытаць далей


Хруцкі Іван Фаміч

Беларускі мастак ХІХ стагоддзя. Ураджэнец мястэчка Ула (зараз Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці).

Чытаць далей


Цярэнцьеў Павел Епіфанавіч

Разведчык партызанскай брыгады "Чэкіст", педагог, кандыдат гістарычных навук, першы і адзіны дырэктар Полацкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Ураджэнец вёскі Ермалоўка Гарэцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Чытаць далей


Чарноцкі Напалеон

Беларускі публіцыст, перакладчык, адзін з удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху, папулярызатар беларускай літаратуры. Уражэнец вёскі Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Чытаць далей


Чарота Іван Аляксеевіч

Беларускі літаратуразнаўца, славіст, перакладчык, крытык, гісторык, грамадскі дзеяч. Выкладчык, аўтар больш за 600 навуковых і літаратурна-крытычных прац. Ураджэнец вёскі Лышчыкі Кобрынскага раёна.

Чытаць далей


Шакура Андрэй Трафімавіч

Удзельнік баёў Заходняга фронту, наступальнай аперацыі «Іскра» па прарыве блакады Ленінграда, Усходня-Прусскай наступальнай аперацыі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, ордэнам Леніна, прысвоена званне Героя Сацыялістычнага працы. Ураджэнец вёскі Міцькаўшчына Мсціслаўскага раёна.

Чытаць далей


Шаплыка Уладзімір Паўлавіч

Актыўны грамадскі і палітычны дзеяч, уражэнец г.п. Брагін.

Чытаць далей


Шмыга Іван Сцяпанавіч

Генерал, выкладчык агульнай тактыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, за гадзіну вайны 11 разоў персанальна адзначаны ў загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Ураджэнец аграгарадка Дабраволя Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

Чытаць далей


Шэйнкман Леў Сямёнавіч

Ваенны сувязіст, прайшоў пекла Вязьмы ды Балційска. Кіраўнік грамадзянскага аб'яднання "Беларускі саюз яўрэяў-інвалідаў і ветэранаў вайны, партызан і падпольшчыкаў". Ураджэнец г. Віцебска.

Чытаць далей


Ямант Браніслаў

Браніслаў Ямант – “выбытны мастак. З уласным абліччам, якога ведалі і цанілі, які дар свайго таленту прысвяціў бацькоўскай зямлі і падаў у сваёй мастацкай інтэрпрэтацыі сканцэнтраваную праўду жыцця». Ураджэнец Лідскага раёна.

Чытаць далей


Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: