
Праект «Малая радзіма вялікіх людзей»
Беларусь багатая на таленавітых і творчых людзей. Некаторыя з іх сталі знакамітымі асобамі не толькі на сваёй малой радзіме, але і далёка за яе межамі. А іншыя ўсё жыццё прысвяцілі свайму краю і тым самым ўнеслі вялікі ўклад у развіццё роднага рэгіёна.
Нашы землякі – сапраўдны гонар нашай Бацькаўшчыны. Шмат старонак патрэбіцца для таго, каб скласці аповед пра тых асоб, дзейнасць якіх увайшла ў скарбонку талентаў нашай краіны. Шмат імён яшчэ чакаюць свайго даследчыка.
На дадзенай старонцы размяшчаюцца матэрыялы, падрыхтаваныя навучэнцамі ўстаноў адукацыі краіны, прысвечаныя землякам, якія зрабілі значны ўнёсак у культурную, грамадскую, палітычную дзейнасць краіны, рэгіёна, малой радзімы.
Вы пазнаёміцеся са знаёмымі і незнаёмымі постацямі розных гістарычных перыядаў і роду дзейнасці, таленавітымі і незвычайнымі сваімі прафесійнымі здольнасцямі, уменнямі і проста чалавечымі якасцямі.
Матэрыялы праекта «Малая радзіма вялікіх людзей» будуць папаўняцца.

Ажэшка Эліза
Беларуска-польская пісьменніца, грамадскі дзеяч. Нарадзілася ў маёнтку Мількаўшчына пад Гродна.

Азміцель Фёдар Фёдаравіч
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння «Гром», Герой Савецкага Саюза. Уражэнец пасёлка Лінавіцкі Акцюбінскай вобласці ў Казахстане.

Анацэвіч Ігнат Сымонавіч
Гісторык, займаўся асветніцкай педагагічнай і навуковай дзейнасцю ў Польшчы, Прусіі, Літве, Расіі. З’яўляўся каралеўскім перакладчыкам. Распрацаваў класіфікацыю крыніц па гісторыі ВКЛ. Уражэнец аграгарадка Малая Бераставіца Гродзенскай вобласці.

Анічэнка Уладзімір Васільевіч
Універсітэцкі выкладчык і вучоны, вядомы даследчык гісторыі ўсходнеславянскіх моў, славіст міжнароднага ўзроўню, адзін з пачынальнікаў скарыніяны. Уражэнец вёскі Янаўка Хоцімскага раёна.

Антонаў Аляксей Інакенцьевіч
Генерал арміі, ваеначальнік, адзін з самых таленавітых штабных афіцэраў Савецкіх Узброеных сіл. Удзельнічаў у распрацоўцы ўсіх значных аперацый Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Уражэнец г. Гродна

Анціпкіна Валянціна Міхайлаўна
Педагог, Выдатнік народнай адукацыі, Заслужаны настаўнік Беларускай ССР. Уражэнка вёскі Баскакава Волаўскага раёна Тульскай вобласці.

Асіненка Надзея Міхайлаўна
Кіраўнік падпольнай арганізацыі ў в. Ліпнікі, разведчыца атрада ім. С. Г. Лазо партызанскай брыгады ім. К.Я. Варашылава. Уражэнка вёскі Ліпнікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Астроўскі Аляксей Сцяпанавіч
Артылерыст, прайшоў Волхавіцкі, І-ы і ІІ-гі Прыбалтыйскія, І-ы Беларускі фронты. Удзельнік прарыву блакады Ленінграда, параду Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве, Герой Сацыялістычнай Працы. Уражэнец вёскі Ігнацоўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Астроўскі Леанід Якаўлевіч
Ветэран вайны, лётчык-снайпер, майстар спорту па горных лыжах, кандыдат юрыдычных навук, юрыст у вобласці працоўнага права, аўтар кніг, прысвечаных праблеме тлумачэння і прымянення працоўнага заканадаўства. Уражэнец г. Гомеля.

Бабенка Эрнст Міхайлавіч
Доктар тэхнічных навук, прафесар, рэктар УА ПДУ, узнагароджаны знакам «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» ДзяржНДІ электроднай прамысловасці. Уражэнец г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Багданава Надзея Аляксандраўна
Самы юны піянер-герой у СССР, узнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны – I і II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны I ступені». Імя Надзі Багданавай занесена ў Кнігу пашаны Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі імя Уладзіміра Ільіча Леніна. Уражэнка вёскі Авданькі Гродзенскага раёна.

Бас Радзівон Міхайлавіч
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін г. Віцебска, заснавальнік міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Ураджэнец г. Віцебска.

Баўтрукевіч Станіслаў Іванавіч
Беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі, артапедыі і хірургіі, адзін з заснавальнікаў школы костна-пластычнай хірургіі ў Беларусі, член міжнароднага грамадства траўматолагаў-артапедаў. Уражэнец вёскі Масты Правыя Гродзенскай вобласці.

Бацанаў Цярэнцій Кірылавіч
Савецкі военачальнік, генерал-маёр. Уражэнец вёскі Вашчанкі Кармянскага раёна Гомельская вобласці.

Бацян Аляксей Мікалаевіч
Герой Вялікай Айчыннай вайны, камандзір разведвальна-дыверсійнай групы, знакаміты партызан «Алёша», легендарны разведчык-дыверсант, адзін з выратавальнікаў горада Кракава, адзін з заснавальнікаў спецпадраздзялення «Вымпел». Ураджэнец вёскі Чартавічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Белахвосцікаў Аляксандр Яфімавіч
Кіраўнік Віцебскага патрыятычнага падполля. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Уражэнец вёскі Альховік (Ляховік) Ліёзнінскага раёна.

Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч
Тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр заснавальнік прафесійнага беларускага тэатра. Уражэнец сядзібы Палівачы Глыбоцкага раёна.

Булацкі Рыгор Васільевіч
Вучоны, доктар гістарычных навук, прафесар, заснавальнік факультэта журналістыкі БДУ, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР. Уражэнец вёскі Мачулкі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

Булька Юозас Вінцэвіч
Каталіцкі святар, былы настаяцель касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Бумагін Іосіф Раманавіч
Франтавік, кулямётчык, Герой Савецкага Саюза. Загінуў закрыўшы сабой амбразуру. Уражэнец г. Гарадка Віцебскай вобласці.

Валковіч Даніла Іванавіч
Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК КП Беларусі і старшыня СНК БССР. Уражэнец вёскі Занеманск (цяпер г. Масты) Гродзенскай вобласці.

Валодзька Адольф Адольфавіч
Старшыня калгаса імя А. В. Суворава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы, узнагароджаны ордэнам Леніна і залатым медалём «Серп і молат». Уражэнец вёскі Страчуны Пастаўскага раёна.

Варанцова-Вельямінава Наталля Аляксандраўна
Член дабрачыннага таварыства, грамадскі дзеяч,мецэнат, унучка А.С. Пушкіна. Уражэнка г. Санкт Пецярбург.

Галiноўская Нiна Васiльеўна
Пісьменніца, паэтэса. Уражэнка в.Вялiкiя Лазiцы Шклоўскага раёна.

Гальперын Барыс Міхайлавіч
У дзіцячым узросце быў узнагароджаны медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне». Уражэнец Вёскі Рыжковічы Шклоўскага раёна.

Гарэлік Аляксандр Аляксандравіч
Герой Савецкага Саюза, кіраўнік партызанскага атрада, камандзір 26 адкрытых баёў, аграном, дырэктар Навагрудскай школы механізацыі сельскай гаспадаркі. Уражэнец Вёскі Славунь (цяпер Славань) Гомельскай вобласці.

Генаў Мікалай Леанідавіч
Першабудаўнік г. Наваполацка, заслужаны трэнер БССР, заснавальнік наваполацкай школы водналыжнага спорту. Ураджэнец горада Полацка Віцебскай вобласці.

Германюк Мікалай Гаўрылавіч
Франтавік, змагаўся за вызваленне Варшавы і Прагі, удзельнік баёў за Берлін. На працягу прафесійнай дзейнасці ў мірны час назначаўся дырэкрарам некалькіх школ Слонімскага раёна. Уражэнец сяла Заруддзе Мануільскага раёна Хмяльніцкай вобласці.

Гірдзь Юлія Мартынаўна
Настаўніца, узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Леніна і інш. Уражэнка вёскі Волкаўшчына Гарэцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Грамыка Віктар Аляксандравіч
Народны мастак Беларусі. У гады вайны быў членам падпольнай арганізацыі К.Заслонава ў Оршы, партызанам Смаленскага палка асобага прызначэння, рэдактарам газеты «Народныя мсціўцы», камісарам партызанскага атрада. Уражэнец вёскі Сенькава Магілёўскага раёна.

Губарэвіч Канстанцін Леонцьевіч
Савецкі і беларускі драматург, выкладчык і сцэнарыст, Член Саюза пісьменнікаў СССР. Уражэнец вёскі Радучы Магілёўскай вобласці.

Дзятлаў Міхаіл Кірылавіч
Грамадскі дзеяч, ветэрынар, пісьменнік, дацэнт. Уражэнец вёскі Барсукі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Драздовіч Язэп Нарцызавіч
Жывапісец, графік, скульптар, пісьменнік, фалькларыст, этнограф і археолаг. Уражэнец вёскі Пунькі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Дубасарскі Анатоль Генадзьевіч
Чырвонаармеец, лётчык 2-й авіяэскадрыллі 5-га гвардзейскага авіяцыйнага палка. Уражэнец г. Адэса.

Елісеева Зінаіда Сяргееўна
Майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, першаадкрывальнік ў вырабе акладаў да абразоў у тэхніцы саломапляцення. Уражэнка мястэчка Лужкі Шаркаўшчынскага раёна.

Ероменка Іван Анісімавіч
Старшы сяржант Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец сяла Біціца Сумскага раёна Сумскай вобласці.

Еронька Віктар Іванавіч
Выдатны стралок і наводчык, удзельнічаў у прарыве абароны вёскі Азеране, баі за шасэ Магілёў-Мінск, баі пры фарсіраванні р. Шчара і інш. Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Полацка і Наваполацка. Уражэнец г. Полацка.

Ёлкін Іван Сяргеевіч
Франтавік, камандзір узвода стралковага палка, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец вёскі Пакроўка Башкірскай АССР.

Жданаў Канстанцін Дзмітрыевіч
Праваслаўны святар, пакутнік за веру, кананізаваны ў 2011 годзе Беларускай Праваслаўнай Царквой.Уражэнец г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобласці.

Жукоўскі Аляксандр Сямёнавіч
Заслужаны работнік культуры, педагог, гісторык, журналіст і краязнавец, пачынальнік грамадскага музейнага руху на слонімшчыне. Уражэнец вёскі Ашнаравічы Слонімскага раёна.

Жэлезоўскі Мікалай Захаравіч
Сувязны партызанскага атрада. Трапіў на фронт і змагаўся за вызваленне на тэрыторях Румыніі, Венгрыі, Аустрыі і інш. Адзін з заснавальнікаў «Алеі Памяці і Славы». Уражэнец вёскі Бракава Магілёўскага раёна.

Заміроўскі Нікіфар Мацвеевіч
Удзельнік Грамадзянскай вайны, чырвонаармеец, генерал-маёр, старэйшы выкладчык тактыкі Тамбоўскага пяхотнага вучылішча, выкладчык тактыкі Вышэйшай ваеннай школы штабной службы. Уражэнец вёскі Дыневічы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Зевелеў Аляксандр Ізраілевіч
Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік РАПН. Уражэнец г. Дрыбіна Магілёўскай вобласці.

Зубко Іван Васільевіч
Генерал-маёр, служыў у Афганістане, Кіргізіі, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага сцяга, Чырвонай Зоркі, афганскім ордэнам «Чырвоны сцяг», «Заслужаны спецыяліст Узброеных сіл СССР», узначальваў упраўленне кадраў Міністэрства абароны.

Іваноўскі Дзмітрый Пятровіч
Мастак, арганізатар і ўдзельнік міжнародных выстаў. Уражэнец вёскі Пачуйкі Ваўкавыскага раёна.

Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч
Беларускі і савецкі грамадскі і палітычны дзеяч, вучоны, гісторык, акадэмік Акадэміі навук БССР і Ўсеукраінскай акадэміі навук. Уражэнец вёскі Токары Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Кажушкевіч Альберт Іосіфавіч
Дырыжор, кампазітар, педагог, кіраўнік хору «Звонкія галасы». Уражэнец г. Наваполацка.

Калабанаў Зіновій Рыгоравіч
Савецкі танкіст-ас, старшы лейтэнант, камандзір роты цяжкіх танкаў. Герой Савецкага Саюза. Уражэнец сяла Арэфіна Вачэскага раёна Горкаўскай вобласці.

Капітанаў Аляксандр Іосіфавіч
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сапёр, педагог, нязменны кіраўнік раённай секцыі завучаў школ раёна. Уражэнец г. Віцебска.

Касценіч Іерафей Васільевіч
Урач-афтальмолаг, прафесар, галоўны ўрач Пецярбургскай вочнай лякарні. Знакаміты сваёй аперацыяй па выдаленні катаракты ў Дз. І. Мендзялеева. Уражэнец вёскі Мужычок Клімавіцкага павета (зараз в. Азёрная Хоцімскага раёна).


Коўзан Барыс Іванавіч
Герой Савецкага Саюза, адзіны ў свеце лётчык, які здзейсніў чатыры паветраныя тараны і застаўся ў жывых. Уражэнец г. Шахты Растоўскай вобласці.

Кроха Барыс Іванавіч (Архіепіскап Максім)
Архірэй Рускай Праваслаўнай Царквы, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі. Аўтар службаў Сабору Сібірскіх святых, Сабору Тульскіх святых, свяціцелю Інакенцію, мітрапаліту Маскоўскаму, свяціцелю Георгію (Каніскаму). Уражэнец сяла Чэрнігаўка, Башкірыя.

Кудрын Раман Сцяпанавіч
Капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец вёскі Зарэчча Клінцаўскага раёна Бранскай вобласці.

Кузняцоў Барыс Мітрафанавіч
Удзельнік аперацыі «Багратыён», баёў за Кёнігсберг і Піллаў. Узнагароджаны 2-ма ордэнамі Чырвонай Зоркі. Уражэнец г. Задонск Ліпецкай вобласці.

Кулагіна Вера Сямёнаўна
Падпольшчыца, ганаровы старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», Ганаровы грамадзянін горада Віцебска, за баявыя подзвігі ўзнагароджана ордэнам Чырвонай зоркі. Уражэнка г. Слуцка Мінскай вобласці.

Куцанаў Іван Іванавіч
Удзельнік Савецка-фінскай вайны і ВАв. Уражэнец вёскі Каўказ Калужскай вобласці.

Лапаціна Таццяна Карнееўна
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, кіраўнік Азершчынскага народнага хору. Уражэнка вёскі Азершчына Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Лебедзева Анна Міхайлаўна
Капітан медыцынскай службы, урач-хірург медсанбата 95-й гвардзейскай Палтаўскай стралковай дывізіі, заслужаны ўрач БССР, Ганаровы грамадзянін горада Полацка. Уражэнка г. Мазыра.

Лебедзеў Іван Данілавіч
Палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец сяла Данілаўка Валгаградскай вобласці.

Лісаў Іван Іванавіч
Генерал, кандыдат гістарычных навук, узначальваў ваенную кафедру Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК УЛКСМ, федэрацыю парашутнага спорта СССР, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Уражэнец г. Віцебска.

Лягчылаў Аляксандр Кузьміч
Паэт-песеннік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Ураджэнец вёскі Дворышча (зараз г. Мінск).

Ляшчынскі Адам Браніслававіч
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір батарэі самаходных установак СУ-122 1450-га самаходна-артылерыйскага палка, лейтэнант, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец вёскі Якубавічы Мінскага раёна.

Макараў Пётр Кузьміч
Камандзір партызанскай брыгады імя К.Я. Варашылава Лідскай партызанскай зоны. Уражэнец сяла Крутчанская Байгора Усманскага раёна Ліпецкай вобласці.

Манцэвіч Флор Данатавіч
Беларускі педагог, грамадскі дзеяч. Уражэнец аг. Іказнь Браслаўскага раёна.

Маргевіч Вера Аляксандраўна
Палітрук роты лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна. Пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны II-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі.Уражэнка вёскі Гараны Лепельскага раёна.

Маркаў Фёдар Рыгоравіч
Савецкі афіцэр, Герой Савецкага Саюза, у гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскай брыгады ім. Варашылава Вілейскай вобласці, палкоўнік. Уражэнец вёскі Качанішкі Пастаўскага раёна.

Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч
Кулямётчык асобнага парашутна-дэсантнага палка, член складу абмежаваных войскаў у Рэспубліцы Афганістан. Уражэнец г. Магілёва.

Мінкевіч Міхаіл Гаўрылавіч
Савецкі і беларускі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр асветы. Уражэнец вёскі Гулічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Міско Іван Якімавіч
Заслуджаны дзеяч мастацтваў Беларусі, скульптар, удзельнік рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаў і конкурсаў. Уражэнец вёскі Чэмеры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Морзан Уладзімір Осіпавіч
Хірург, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі БССР, Заслужаны ўрач БССР. Уражэнец г. Заслаўе Мінскай вобласці.

Отто Юльевіч Шмідт
Савецкі вучоны, матэматык, географ, астраном, даследчык Арктыкі, Герой Савецкага Саюза і Акадэмік АН СССР.

Паведайка Святлана Васільеўна (Фатынія)
Рэалізавала адраджэнне на гістарычным месце сабора Нараджэння Хрыстова на Пясках (г. Санкт-Пецярбург). Уражэнка вёскі Ражанка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Панушкін Аляксандр Антонавіч
Член Сенненскай партызанскай брыгады, удзельнік Лепельскага бою, узнагароджаны медалём «За адвагу». Уражэнец вёскі Уздорнікі Сенненскага раёна.

Пархоменка Генадзь Герасімавіч
Ганаровы ветэран г. Жлобіна, вязень канцлагера «Азарычы», былы савецкі акцёр, спартсмен, трэнер па валейболе, паэт і мастак, краязнаўца, аўтар дакументальных зборнікаў і інсталяцый на ваенную тэматыку, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця горада. Уражэнец г. Жлобіна.

Пачопка Іван Пятровіч
Слынны земляк Залескага краю ‒ паэт і аграном, які здолеў аб’яднаць у сваім сэрцы і душы два таленты: любоў да зямлі і любоў да паэзіі.

Пашкоўскі Васіль Іванавіч
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, артылерыст зенітнай артылерыі, яфрэйтар. Уражэнец вёскі Цяцерын Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці.

Прыбышчук Раман Раманавіч
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўнік контрразведкі, ветэран органаў дзяржбяспекі. Уражэнец вёскі Ляхавічы Іванаўскага раёна.

Пятроўскі Уладзімір Іванавіч
Камандзір коннай разведкі партызанскага атрада “Іскра” на Лідчыне, разведчык Савецкай арміі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Уражэнец г. Ліды.

Пячкоўскі Іван Сцяпанавіч
Настаўнік-франтавік, удзельнік бітвы за Маскву, Сталінградскай бітвы. Узнагароджаны медаллю «За адвагу». У пасляваенны час школа пад яго кіраўніцтвам была ўзнагароджана «Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР». Уражэнец вёскі Разіна Мсціслаўскага раёна.

Рагожына Ала Аляксееўна
Настаўніца, дырэктар вячэрняй (сменнай) сярэдняй агульнаадукацыйнай школы г. Ліды. Уражэнка вёскі Мосарава (зараз Шумілінскі раён Віцевскай вобласці).

Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч
Разведчык, член падпольнай групы г. Глыбокае., вучоны, таленавіты інжынер, пад час дзейнасці якога Мінскі метрастрой стаў найбольш перадавой арганізацыяй галіны ў Савецкім Саюзе. Уражэнец г. Мінска.

Савіцкі Алесь (Аляксандар Ануфрыевіч Савіцкі)
Пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін Полацка. Уражэнец г. Полацка.

Савіцкі Віталь Дзмітрыевіч
Паэт, пісьменнік. Уражэнец вёскі Добасна Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Салтук Алег Уладзіміравіч
Журналіст, паэт, перакладчык. Лаўрэат літаратурных прэмій імя У.Караткевіча і Ленінскага камсамола Віцебшчыны, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уражэнец вёскі Рыжэнькі Шумілінскага раёна.

Сідарчук Сямён Юльянавіч
Інжынер, архітэктар, аўтар праектаў будынкаў на сучаснай тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны. Ураджэнец горада Кобрына.

Сікора Іван Паўлавіч
Беларускі і савецкі селекцыянер. Заслужаны аграном БССР. Уражэнец вёскі Алашкі Малыя Шаркаўшчынскага раёна

Скрамлевіч Мар’ян Антонавіч
Музыкант, рэстаўратар, народны майстар, Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна. Стваральнік адзінай у Еўропе калекцыі драўляных акарын. Ураджэнец аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна.

Смалячкоў Феадосій Арцем’евіч
Пачынальнік снайперскага руху на Ленінградскім фронце, чырвонаармеец, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец вёскі Падгор’е Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Соламава Вольга Іосіфаўна
Адважная партызанка, настаўніца, сакратар гродзенскага падпольнага гаркома камсамола. Уражэнка вёскі Лаша Гродзенскага раёна.

Сталяроў Мікалай Сяргеевіч
Генерал-маёр авіяцыі, доктар эканамічных навук, прафесар, заслужаны эканаміст Расійскай Федэрацыі, Ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі. Ураджэнец вёскі Аляксандраўка Гомельскай вобласці.

Сямёнаў Георгій Васільевіч
Савецкі спецыяліст ільняной прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны работнік прамысловасці БССР, Ганаровы грамадзянін г. Орша. Уражэнец вёскі Кочнева Вязінскага раёна Уладзімірскай вобласці.

Танін Леанід Віктаравіч
Доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік міэнароднай інжынернай акадэміі, лаурэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласці навукі і тэхнікі. Ураджэнец горада Кірава.

Тапуць Леанард Юльянавіч
Палкоўнік, начальнік аддзела па эксплуатацыі касмадромаў у галоўным штабе касмічных войск СССР. Уражэнец вёскі Дубнікі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

Тышэвіч Уладзімір Аляксандравіч
Ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец г. Віцебска.

Урбановіч Іван Міхайлавіч
Старшыня калгаса iмя Кутузава, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцягу, яго iмя занесена ў кнiгу «Памяць» Навагрудскага раёна. Уражэнец вёскі Генюшы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Усаў Андрэй Міхайлавіч
Савецкі артылерыст і танкіст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у складзе экіпажа цяжкага танка КВ-1 ў адным баі асабіста падбіў 22 нямецкія танкі снайперскім агнём з танкавай гарматы. Уражэнец вёскі Барсукі Віцебскай вобласці.

Філідовіч Іосіф Юр’евіч
Сувязны Ленінскай партызанскай брыгады. Пасмяротна узнагароджаны медалём «За адвагу» . Уражэнец вёскі Шэршні Дзятлаўскага раёна.

Філіпава Надзея Аляксееўна
Атрымала званне Героя Сацыялістычнай Працы за вырошчванне кок-сагыза (род дзьмухаўцоў). Уражэнка вёскі Гадзілавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Фіясь Пётр Мікалаевіч
Майстар спорту СССР, сямікратны чэмпіён БССР па вольнай барацьбе, пераможца першага міжнароднага турніру на прызы Аляксандра Мядзведзя. Уражэнец вёскі Гасцілаўцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Фомчанка Рыгор Віктаравіч
Галоўны ўрач амбулаторыі ільнозавода ў г. Горкі, заслужаны ўрач БССР. Уражэнец в. Рэкотка Гарэцкага раёна.

Хруцкі Іван Фаміч
Беларускі мастак ХІХ стагоддзя. Ураджэнец мястэчка Ула (зараз Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці).

Цярэнцьеў Павел Епіфанавіч
Разведчык партызанскай брыгады «Чэкіст», педагог, кандыдат гістарычных навук, першы і адзіны дырэктар Полацкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Уражэнец вёскі Ермалоўка Гарэцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Чарноцкі Напалеон
Беларускі публіцыст, перакладчык, адзін з удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху, папулярызатар беларускай літаратуры. Уражэнец вёскі Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Чарота Іван Аляксеевіч
Беларускі літаратуразнаўца, славіст, перакладчык, крытык, гісторык, грамадскі дзеяч. Выкладчык, аўтар больш за 600 навуковых і літаратурна-крытычных прац. Ураджэнец вёскі Лышчыкі Кобрынскага раёна.

Шакура Андрэй Трафімавіч
Удзельнік баёў Заходняга фронту, наступальнай аперацыі «Іскра» па прарыве блакады Ленінграда, Усходне-Прусскай наступальнай аперацыі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, ордэнам Леніна, прысвоена званне Героя Сацыялістычнага труда. Уражэнец вёскі Міцькаўшчына Мсціслаўскага раёна.


Шмыга Іван Сцяпанавіч
Генерал, выкладчык агульнай тактыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, за час вайны 11 разоў персанальна адзначаны ў загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Уражэнец аграгарадка Дабраволя Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

Шэйнкман Леў Сямёнавіч
Ваенны сувязіст, прайшоў ад Вязьмы да Балційска. Кіраўнік грамадзянскага аб’яднання «Беларускі саюз яўрэеў-інвалідаў і ветэранаў вайны, партызан і падпольшчыкаў». Уражэнец г. Віцебска.

Ямант Браніслаў
Браніслаў Ямант ‒ «выбытны мастак. З уласным абліччам, якога ведалі і цанілі, які дар свайго таленту прысвяціў бацькоўскай зямлі і падаў у сваёй мастацкай інтэрпрэтацыі сканцэнтраваную праўду жыцця». Ураджэнец Лідскага раёна.